Шумилинские пионеры обменялись опытом с пионерами Москвы

Актуалии Молодёжь Новости

Маскоўскія піянеры прыехалі ў Шуміліна
У расійскіх піянераў зараз праходзіць Вахта Памяці, прысвечаная Перамозе ў час Вялікай Айчыннай вайны. Падчас гэтай акцыі школьнікі маскоўскай піянерскай дружыны “Чырвоная Прэсня” наведалі СШ № 1 г.п. Шуміліна.
“У гэтым годзе ў нас юбілейная Вахта Памяці, – кажа кіраўнік піянерскай дружыны школы № 2048 г. Масква Дзмітрый Шмідт. –  Мы ў дзясяты раз прыязджаем у Беларусь. А вось на Віцебшчыне ўпершыню”.
Школьнікі СШ № 1 падрыхтавалі для маскоўскіх гасцей невялікі канцэрт, расказалі пра справы сваёй піянерскай дружыны імя П. Акуцыёнка, якая налічвае больш за дзвесце дзяцей. Як высветлілася, у шумілінскіх і маскоўскіх піянераў шмат агульнага: яны дапамагаюць удзельнікам Вялікай Айчыннай вайны і ветэранам працы, прыбіраюць брацкія могілкі, збіраюць кнігі і шыюць цацкі для дзіцячых прытулкаў і інтэрнатаў.
Маскоўскіх піянераў зацікавіла беларуская літаратурна-творчая гульня “Цімураўцы. by”, у якой шумілінцы занялі першае месца ў рэспубліцы сярод 515 каманд.
Затым гасцей  запрасілі ў школьны музей. Масквічам некаторыя экспанаты падаліся надзвычай цікавымі, іх нават фатаграфавалі.
Працягвалі знаёмства піянеры з Масквы і Шуміліна за кубкам гарбаты. Было нечакана і прыемна, калі адзін маскоўскі піянер раптам сказаў: ”А я ведаю ваш беларускі гімн. Хочаце, праспяваю?”  І праспяваў. Яго дружна падтрымалі дзеці. А потым усе разам спявалі расійскі гімн. Было святочна і радасна.  У гэты ж дзень маскоўскія піянеры наведалі Обальскую СШ, дзе падзяліліся вопытам работы, расказалі пра мерапрыемствы Вахты Памяці. Госці з Масквы ўсклалі кветкі на брацкія могілкі, у Обальскім музеі для іх правялі цікавую экскурсію, расказалі пра Обальскую падпольную арганізацыю “Юныя мсціўцы”. Масквічы былі ўражаны жыццём і подзвігам Зіны Партновай.
Вахта Памяці ў маскоўскіх школьнікаў працягваецца. Яны  наведаюць Магілёў і Крычаў, а летам будуць працаваць на ўзнаўленні Брэсцкай крэпасці.
Ларыса ЗАЙЦАВА.
Надрукавана ў №44 за 07.06.2013 г



9 комментариев по теме “Шумилинские пионеры обменялись опытом с пионерами Москвы

  1. Піянеры. абас…я каўнеры! Хто яны, што робяць карыснага? Пілоткі, гальштукі? Дзе цімураўцы?

  2. Сідар, а ты што робіш карыснага. Аблаяў усе і ўсіх. А што прапанаваў канструктыўнага?..

  3. Сідар, што ж ты злы такі? Дзеці табе ўжо што дрэннага зрабілі?

  4. Сидар, ты злы тролль!!! Наши пионеры лучшие в Республике

  5. Мое детство прошло в пионерской организации. Я и теперь с ностальгией о том времени. Зато не пили не курили и не убивали.

  6. Відаць, навучыліся добра пісаць паперы. Настаўнікі. А піянеры што, дзе іхняя жывая работа? Скажыце, каму з ветэранаў дапамаглі? Рэальна. А то ганарымся, якія мы малайцы! Проста супер, га?! І потым: няўжо не курылі піянеры? А хто не пачынаў з 4 класа, не вы?..

  7. Не судите, да не судимы будете… Время идёт вперёд семимильными шагами, всё меняется. Ни пионеры, ни тимуровцы уже не будут прежними. НИ-КОГ-ДА! И пора бы это понять. Современные дети другие, совершенно другие (а мы, взрослые, такие же, как раньше?). Их уже не прельщает романтика чердаков — эти места для общения с успехом заменил Интернет. А «іхняя жывая работа»? Мы, взрослые, её у детей просто отобрали. Время достатка, современных технологий и выпендрёжа. И пионеры, как и прежде, живут делами взрослых. Металлолом собирать не надо — весь взрослые собрали, в поля идти не надо — техника и наёмные работники сделают это быстрее и лучше, чем дети, одинокие престарелые люди — пожалуйста, социальная служба рада прийти на помощь, ветераны и те сейчас от помощи отказываются, ведь у них есть дети и внуки (в Китае за отклонение от помощи старикам привлекают к ответственности, между прочим) и т.д. Простых дел, какие были раньше, не осталось, разве что в семье, да родители не сильно своих чад утруждают. Вот и попробуй, реализуйся, т.е. стань нужным обществу. А московские пионеры вот уже несколько лет проводят Вахту памяти, во время которой уезжают в Беларусь и трудятся на реставрации Брестской крепости. Конкретное дело. Деньги на поездку частично зарабатывают, частично спонсируют родители (Интересно, готов ли кто из наших родителей помочь пионерам финансами? Работу точно не предложат — инструкции не позволят). И тимуровцы наши молодцы. Именно НАШИ ДЕТИ, шумилинские, своей победой в игре Тимуровцы.by всей стране показали готовность ребят к большим делам. Если только такие для них найдутся.

  8. Почему бы пионерам не навести порядок на озере,в парке — мусор собирать надо постоянно? В парке, кстати, и школьники сорят немало. Скажет — ЖКХ должны убирать. Должны. А где же пионерская инициативность? Можно и пристыдить публично, громко тех, кто мусорит — эффект будет.
    А игры… — взрослые придумывают, играют и, самое главное, ОТЧИТЫВАЮТСЯ… А дети… — сидят в интернете.

  9. Приходите в парк, каждое утро пионеры чистят братское кладбище, готовят город к 3 июля. А мусор пора бы научиться в мусорницы выбрасывать, тогда и убирать не нужно будет.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *