Подарите книге вторую жизнь. Жители Шумилинского района дарят книги из личных библиотек районной библиотеке

Новости Общество

Кнігам – другое жыццё
Работнікі раённай бібліятэкі выказваюць вялікую падзяку сваім чытачам за падораныя кнігі, за папаўненне фондаў і прадаўжэнне традыцыі дабрачыннасці. Кожны падарунак вельмі важны для бібліятэкі, бо гэта дае магчымасць прадоўжыць кнізе жыццё.
Тыя, хто бясплатна перадае кнігі ў фонд бібліятэкі, – людзі высокай грамадзянскай пазіцыі, з асаблівым пачуццём абавязку, як правіла, добра разумеюць, што кожная кніга рана ці позна павінна знайсці свайго чытача.
Мы вельмі ўдзячныя нашым дарыцелям: Кібісавай Л. П., Карпушэнка Л. І., Султанавай Н. П., Міронаву І. С., Федулеевай Т. А., Філіпавай Г. Э., Якаўлеву М. П., Калыхан Г. П., Шаўцовай В. П., Сільчанку Б. А., Мульц А. М., Літоўка Н. С., Праліч В. Р., Асташонку В. М., Ільінец Т. А., Церахаву А. У., Капытовай Т. В. (в. Галі), Герасімавай Г. Ф. (в. Лескавічы), Градоўкінай А. П. (в. Ужляціна).
Шаноўныя жыхары Шумілінскага раёна! У дамашняй бібліятэцы кожнага з вас ёсць цудоўныя кнігі, вамі прачытаныя не аднойчы, ёсць незапатрабаваныя, як мастацкія, так і па розных галінах ведаў, старыя кнігі (для фарміравання фонду рэдкіх кніг). Перадайце іх у бібліятэку, і вы падорыце ім другое жыццё. Кнігай змогуць скарыстацца больш за тры тысячы чытачоў, бо менавіта столькі іх зараз у нас.
Л. ГРЫГОР’ЕВА, загадчыца аддзела абслугоўвання і інфарматызацыі Шумілінскай цэнтральнай раённай бібліятэкі.
Надрукавана ў №33 ад 26.04.2013 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *