Павел Трофимов из Шумилино признан лучшим участковым инспектором Витебской области.

Закон Новости Общество

 У Віцебску прайшоў абласны конкурс «Лепшы ўчастковы інспектар міліцыі», ініцыятарам якога выступіла ўпраўленне ўнутраных спраў Віцебскага аблвыканкама. Удзельнікі з раённых і гарадскіх аддзелаў унутраных спраў паказвалі свае веды па тэорыі, фізічнай, медыцынскай, агнявой  і тактыка-спецыяльнай падрыхтоўках. Першае месца прысуджана ўчастковаму інспектару Шумілінскага РАУС Паўлу Трафімаву. Між іншым, гэта ўжо трэцяя перамога ў вобласці шумілінскага ўчастковага. Летась Павел быў прызнаны  лепшым участковым краіны.

Павел Трафімаў прадставіць Віцебшчыну на рэспубліканскіх спаборніцтвах, якія пройдуць у лістападзе. Пажадаем земляку ўдачы!

Ларыса ЗАЙЦАВА. 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *