Шумилинская демография за март: +15-32

Край шумілінскі Новости

ВІНШУЕМ!
У сакавіку нарадзіліся:
Баранаў Мікіта (Обаль);
Быстрова Паліна (Шуміліна);
Грыгор’еў Сяргей (Шуміліна);
Жук Сяргей (Мікалаёва);
Красянкова Мілана (Шуміліна);
Кузьмічоў Данііл (Шуміліна);
Куляшоў Арцём (Шуміліна);
Курыленка Цімафей (Шуміліна);
Рубцоў Леў (Шуміліна);
Самуйлава Аляксандра (Шуміліна);
Сіроткін Ягор (Прыазёрны);
Спірыдзенка Аліса (Обаль);
Чаплінская Ангеліна (Шуміліна);
Чачулава Анастасія (Шуміліна);
Шыёнак Марыя (Шуміліна).
У сакавіку ў раёне нарадзілася 15 немаўлят – 7 дзяўчынак і 8 хлопчыкаў. 11 дзяцей з’явіліся на свет у райцэнтры, два – у Обалі, па аднаму – на тэрыторыі Дабейскага і Мікалаёўскага сельсаветаў.
Шлюбы
Афіцыйна аформілі свае адносіны 8 пар. Большасць з іх (5) зарэгістравалі шлюб у загсе, 2 – у Обальскім сельвыканкаме і 1 – у Лаўжанскім. Толькі два шлюбы былі зарэгістраваны ва ўрачыстай абстаноўцы.
Разводы
У сакавіку суд Шумілінскага раёна разгледзеў тры справы аб скасаванні шлюбу. У  двух разведзеных сем’ях ёсць дзеці. У двух выпадках іскі аб скасаванні шлюбу падалі жанчыны, у адным — мужчына.  Яшчэ 14 сямейным парам суд даў тэрмін на прымірэнне. Адна сямейная пара была разведзена ў ЗАГСе.
Пазбаўленні бацькоўскіх правоў
У сакавіку судовым рашэннем быў пазбаўлены бацькоўскіх правоў грамадзянін Ліпчанка з аграгарадка Слабада ў адносінах да сваіх траіх непаўналетніх дзяцей.
Страты
У сакавіку пайшлі з жыцця 32 жыхары раёна, у тым ліку трое з іх – працаздольнага ўзросту. У Шуміліне і Обалі памерла 13 чалавек, у вёсках раёна – 19. Па прычыне хвароб сістэмы кровазвароту пайшлі з жыцця 14 чалавек, ад анкалогіі – 4.
У сакавіку ў раёне зарэгістравана пяць пажараў. Агнём знішчаны дом і гаспадарчая пабудова ў Далуеве. Пашкоджаны нежылы дом у в. Барэц, жылы дом у Лескавічах, кватэры ў Обалі і Шуміліне. Урон ад пажараў склаў 20,7 мільёна рублёў. Супрацоўнікамі райаддзела па надзвычайных сітуацыях выратавана 9 гаспадарчых пабудоў на суму больш як 40 мільёнаў рублёў.
У сакавіку на тэрыторыі раёна адбылося адно дарожна-транспартнае здарэнне. Пацярпеў адзін чалавек, які з траўмамі дастаўлены ў бальніцу.
Надрукавана ў №34 ад 30.04.2013 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *