Создана районная комиссия по выборам Президента Рэспублики Беларусь

Актуалии Официально

Аб утварэнні раённай камісіі па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
Пастанова прэзідыума Шумілінскага раённага Савета дэпутатаў і Шумілінскага раённага выканаўчага камітэта
№ 11/609 ад 27 верасня 2010 года

Згодна з артыкулам 34 Выбарчага кодэкса Рэспублікі Беларусь, разгледзеўшы пададзеныя працоўнымі калектывамі, грамадскімі аб’яднаннямі, партыямі пратаколы пасяджэнняў, сходаў, заявы грамадзян аб вылучэнні прадстаўнікоў у склад Шумілінскай раённай камісіі па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, прэзідыум Шумілінскага раённага Савета дэпутатаў і Шумілінскі раённы выканаўчы камітэт
ПАСТАНАВІЛІ:
1. Утварыць Шумілінскую раённую камісію па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у складзе 13 чалавек.
2. Уключыць прадстаўнікоў палітычных партый, іншых грамадскіх аб’яднанняў, працоўных калектываў і грамадзян у склад камісіі:
Бабічаў Віктар Паўлавіч – ад раённай арганізацыі Камуністычнай партыі Беларусі;
Бурэнь Валерый Рафаілавіч – ад раённай арганізацыі Рэспубліканскага грамадскага аб’яднання “Белая Русь”;
Васілеўская Валянціна Іванаўна – ад раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі”;
Вярцінская Святлана Данілаўна – ад грамадзян шляхам падачы заявы;
Зазыба Зінаіда Аляксееўна – ад раённай арганізацыі прафсаюза работнікаў адукацыі;
Захарава Наталля Уладзіміраўна – ад грамадзян шляхам падачы заявы;
Ермалаеў Сяргей Пятровіч – ад працоўнага калектыву ўстановы “Рэдакцыя газеты “Герой працы” Шумілінскага раёна”;
Казаравец Любоў Іванаўна – ад грамадзян шляхам падачы заявы;
Мейсак Аляксандр Аляксандравіч – ад калектыву вытворчага цэха г. п. Шуміліна ААТ “Малако” г. Віцебск;
Нагібава Любоў Мікалаеўна – ад раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускае таварыства інвалідаў”;
Паршыкава Валянціна Ананьеўна – ад раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі фонд міру”;
Палоўнікава Кацярына Фамінічна – ад раённай арганізацыі Беларускага грамадскага аб’яднання ветэранаў;
Штуро Іван Казіміравіч – ад раённай арганізацыі прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу;
Вызначыць месца знаходжання камісіі па адрасе: г. п. Шуміліна, вул. Кароткіна 10, каб. № 421, тэл. 4-12-89.
Опубликовано в №75 0т 28.09.2010.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *