19 мая – День памяти умерших от СПИДа

Новости Общество

“У салідарнасці”
Упершыню Дзень памяці памёрлых ад СНІДу быў праведзены ў 1983 годзе ў Сан-Францыска (ЗША), калі яшчэ не была вядома прычына гібелі людзей, а колькасць загінуўшых складала некалькі тысяч чалавек. Арганізатары імкнуліся прадэманстраваць падтрымку хворым на СНІД. З таго часу Міжнародны дзень памяці памёрлых ад СНІДу адзначаецца штогод у трэцюю нядзелю мая. Дзень памяці дапамагае прыцягнуць увагу людзей да праблемы сацыяльнай абароны ВІЧ-інфіцыраваных, прафілактыкі захворвання.
Тэма Дня памяці сёлета – “У салідарнасці”. Больш чым у 100 краінах свету пройдуць мерапрыемствы, каб успомніць тых, хто загінуў ад хваробы, падтрымаць тых, хто жыве з ВІЧ.
ВІЧ-інфекцыя застаецца глабальнай па сваіх памерах праблемай аховы здароўя. Па даных Сусветнай арганізацыі аховы здароўя ў свеце жыве больш за 34 мільёны інфіцыраваных ВІЧ людзей (даныя 2010 года). Колькасць памёрлых ад СНІДу за апошнія тры дзесяцігоддзі перавышае дваццаць пяць мільёнаў чалавек.
У Беларусі агульная колькасць інфіцыраваных ВІЧ складае 14 178 чалавек, у тым ліку за мінулы год – 1223. З дыягназам СНІД памерлі 3082 чалавекі, у тым ліку за 2012 год – 391. Адзначаецца распаўсюджанне гэтай хваробы сярод маладых (15-29 гадоў) – 59% ад агульнай колькасці хворых.
Варта памятаць, што толькі здаровы лад жыцця, адмова ад наркотыкаў, прыстойныя паводзіны могуць абараніць ад смяротнай інфекцыі.
У рамках Дня памяці памёрлых ад СНІДу ў нашым раёне пройдуць розныя мерапрыемствы, лекцыі, гутаркі, трэнінгі ў школах, установах культуры, сустрэчы з медыцынскімі работ-нікамі на прадпрыемствах і ў арганізацыях раёна.
Падрыхтаваў Сяргей ЕРМАЛАЕЎ.
Надрукавана ў №37 ад 16.05.2013 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *