НЕДЕЛЯ ЛЕСА — 2012

Край шумілінскі Общество Экология

125 тысяч дрэў
У рамках рэспубліканскай акцыі “Тыдзень лесу-2012”, якая пройдзе ў Беларусі з 21 па 28 красавіка, мерапрыемствы будуць наладжаны і ў нашым раёне. Тыдзень лесу сёлета праводзіцца ў падтрымку мерапрыемстваў Года кнігі, аб’яўленага указам Прэзідэнта, і будзе прысвечаны 130-годдзю з дня нараджэння Янкі Купалы і Якуба Коласа. Мэта акцыі – прапаганда беражлівых адносінаў да лесу як да нацыянальнага багацця.
Удзельнікі акцыі будуць прыбіраць у алеях, парках і лясах, навядуць парадак у месцах адпачынку. Работнікі лясгасу мяркуюць сустракацца са школьнымі калектывамі і моладдзю, расказваць ім пра значэнне лясоў. “У тыдзень лесу мы мяркуем пасадзіць 125 тысяч дрэў на плошчы 25 гектараў, – расказаў інжынер па лесаўзнаўленні лясгасу В. В. Снігер. – Будуць пераважаць елка, сасна, бяроза, лістоўніца, ясень. Запрашаем арганізацыі і прадпрыемствы раёна прыняць удзел у тыдні лесу і азеляненні сваёй тэрыторыі. За заяўкамі на саджанцы звяртацца ў лясгас па тэлефоне 4-16-86”.
Ларыса КІСЯЛЁВА.
Надрукавана ў №32



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *