8 сакавіка – Дзень жанчын

Актуалии Общество

8 сакавіка – Дзень жанчын
Дарагія жанчыны!
Ад усяго сэрца віншуем вас з цудоўным вясеннім святам – Днём жанчын!
З вамі звязаны вечныя  каштоўнасці – цяпло сямейнага ачага, дзіцячы смех, пяшчота і клопат. Усё, да чаго дакранаецца жанчына, нясе асаблівы адбітак дабрыні, любві, шчасця.
Як і прырода, вы несяце ў сабе стваральную энергію, дорыце жыццё, натхняеце на новыя здзяйсненні, творчасць, працу. Вы акружаеце блізкіх людзей любоўю і павагай, і, нягледзячы на шматлікія клопаты, звязаныя з сям’ёй і выхаваннем дзяцей,  дасягаеце поспехаў у прафесійнай і грамадскай дзейнасці.
Дазвольце падзякаваць вам за прыгажосць, душэўнасць, мудрасць і цярпенне, за разумных і таленавітых дзяцей. Няхай ажыццяўляюцца ўсе вашы мары, а ў душы заўсёды пануе вясна.
Дабра, шчасця, здароўя, любві, маладосці і прыгажосці вам на доўгія гады!
Раённы выканаўчы камітэт.                           Раённы Савет дэпутатаў.
Надрукавана ў №19 ад 07.03.2-19 г.