Есть в Шумилино «Золотая нива», где работают замечательные продавцы

Общество Экономика

Рады бачыць сваіх пакупнікоў
Нагодай для публікацыі гэтага артыкула сталі падзякі жыхароў вуліц Мічурына і Паляўнічай прадаўцам магазіна “Залатая ніва” Полацкага камбіната хлебапрадуктаў.  А жыхарка вуліцы Зялёнай Ф. Б. Барадулькіна нават завітала ў рэдакцыю. “Прадаўцы магазіна – малайцы, яны ветлівыя і добрыя, – расказала Феадосія Барысаўна. – Вельмі часта хаджу ў магазін і з усёй упэўненасцю магу сказаць: тут можна купіць усе неабходныя прадукты”.
У час нашага прыезду ў магазін прадавец Таццяна Касцюкова, адкрытая і зычлівая жанчына, абслугоўвала пакупнікоў. Раіла пажылой жанчыне, якую лепш купіць рыбу і прыправу да яе.
Таццяна Касцюкова працуе прадаўцом трынаццаць гадоў, дзясяты год за прылаўкам яе калега Валянціна Сянькова. Жанчыны расказалі, што добра вывучылі попыт жыхароў мікрараёна на тавары, заказваюць больш тыя, якія добра разыходзяцца. Многае прывозяць і пад заказ. Напрыклад, апошнім часам карыстаецца попытам свініна з Віцебскага і Бярозаўскага мясакамбінатаў.
У магазін “Залатая ніва” прыходзяць не толькі пакупнікі з блізляжачых вуліц, але і з цэнтра нашага горада. Частыя наведвальнікі  – жыхары вёсак і аграгарадкоў раёна. “Толькі ў нашым магазіне можна купіць розныя камбікармы для дамашняй жывёлы, а таксама для рыбы, – расказала загадчыца магазіна Галіна Белюсева. – Заўсёды рэкламуем нашу прадукцыю, стараемся зрабіць так, каб магазін  падабаўся пакупнікам. Наш калектыў дружны і згуртаваны. Да кожнага пакупніка мы адносімся шчыра, ветліва і тактоўна. Кожнага пакупніка заўсёды рады бачыць. Да таго ж, прыемна адчуваць, што твая работа патрэбна людзям”.
Ларыса ЗАЙЦАВА.
Надрукавана ў № 69 ад 04.09.2015 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *