Долги предприятий в Фонд социальной защиты населения могут отразиться на пенсиях работников

Общество

Абавязкі работадаўцы і правы пенсіянера
Своечасовая і поўная выплата ўзносаў на дзяржаўнае сацыяльнае страхаванне  за сваіх работнікаў з’яўляецца безумоўным абавязкам работадаўцы і адным з  умоў атрымання права на працоўную пенсію. Супрацоўнікі, за якіх у перыяд іх работы не выплачваліся абавязковыя страхавыя ўзносы ў Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва, не маюць права на працоўную пенсію. Пры гэтым перыяды работы, на працягу якіх не рабіліся выплаты страхавых узносаў, не залічваюцца ў працоўны стаж, а зарплата за ўказаны час не прымаецца да ўліку.  У выпадку няпоўнай выплаты страхавых узносаў зарплата прымаецца да ўліку часткова.
Памер працоўнай пенсіі залежыць ад таго, наколькі добрасумленна выконвае работадаўца абавязак па выплаце страхавых узносаў. Асобы, занятыя ідэнтычнай работай у розных наймальнікаў і якія атрымліваюць аднолькавую зарплату, з-за нявыплаты адным з работадаўцаў узносаў у ФСАН могуць прэтэндаваць на розныя памеры пенсій.
Дзяржава як гарант правоў грамадзян на пенсію прадаставіла ФСАН паўнамоцтвы па спагнанні нявыплачаных страхавых узносаў (шляхам выстаўлення ў бясспрэчным парадку патрабаванняў, спісання сумы страхавых узносаў з рахунку дэбітораў). Пры адсутнасці ў плацельшчыка і яго дэбітораў грашовых сродкаў спагнанне абавязковых страхавых узносаў можа рабіцца шляхам звароту спагнання на маёмасць плацельшчыка ў парадку, устаноўленым заканадаўствам. Іншых дастатковых гарантый забеспячэння правоў застрахаваных асоб заканадаўствам не прадугледжана. Зараз работнікам дадзены толькі правы інфармацыйнага характару (напрыклад, атрымліваць ад работадаўцы і органаў ФСАН інфармацыю аб налічэнні і аб выплаце страхавых узносаў). Аднак, мала хто з работнікаў карыстаецца імі з мэтай кантролю за пералічэннем работадаўцам страхавых узносаў, нягледзячы на тое, што такая інфармацыя можа мець значэнне для вырашэння пытання аб працягу працоўных адносін з наймальнікам. І каб такіх праблем не ўзнікла, мэтазгодна грамадзянам самім цікавіцца пра запазычанасць работадаўцы перад ФСАН, а работадаўцы ў сваю чаргу абавязаны паведамляць сваім супрацоўнікам пра ўзнікненне запазычанасці ў арганізацыі па страхавых узносах.
Т. ПРЭСНЯКОВА, начальнік райаддзела Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва.
Надрукавана ў №66 ад 30.08.2011 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *