Стартавала рэспубліканская акцыя «Павіншуем маму разам»

Новости Общество

Прафсаюзная акцыя: «Павіншуем маму разам»

Стартавала рэспубліканская акцыя «Павіншуем маму разам», якая ініцыянавана Федэрацыяй прафсаюзаў Беларусі.

У гэтай акцыі прымаюць удзел многія прафсаюзныя арганізацыі нашага раёна, расказала старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Наталля Хамаганава. Работнікі прадпрыемстваў і арганізацый могуць звярнуцца ў сваю пярвічку, каб запоўніць віншавальную паштоўку для мамы. Работнікі прафкама адправяць віншаванні па адрасах. Тэматычна аформленыя куткі размяшчаюцца ў самых прахадных месцах прадпрыемстваў і арганізацый.
«Мы заклікаем усіх далучацца да прафсаюзнай акцыі, – кажа Наталля Хамаганава. – Гэта добрая нагода яшчэ раз падзякаваць маме за яе любоў, падтрымку і клопат. Да таго ж, атрымаць прыгожую паштоўку больш прыемна, чым эсэмэску».
Ларыса ЗАЙЦАВА.
Апублікавана ў №79 ад 12.10.2021 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *