Дорожные вопросы преобладали в ходе «прямой» линии председателя райисполкома

Власть Общество

Дарожныя пытанні ў топе зваротаў

10 тэлефонных званкоў паступіла на «прамую лінію» да старшыні райвыканкама Сяргея Галынчыка ў суботу 20 верасня. У 9 выпадках тэлефанавалі жанчыны. Самым актуальным стала пытанне стану дарог. Аператыўна было адноўлена электразабеспячэнне жылога дома ў в. Сінякова Каўлякоўскага сельсавета і вырашана пытанне па дастаўцы выпісанай і аплачанай амаль месяц таму ў бухгалтэрыі ААТ «Прыазёрны мір» саломы жыхарцы Шуміліна.

Жыхарка в. Сінякова выказала крытычную заўвагу наконт беднага асартыменту («каўбасы прэміум якасці ніколі не прывозяць») аўтамагазіна аблспажыўтаварыства, а жыхарка Шуміліна папрасіла адрамантаваць гандлёвыя месцы на рынку Шуміліна.

Яшчэ адна жыхарка райцэнтра ўзняла пытанне наконт незаконнага высялення яе з інтэрната. У ходзе размовы жанчыне дадзены тлумачэнні пра законнасць прынятых УП ЖКГ Шумілінскага раёна мер.

Так, з просьбай падрамантаваць дарогі звярнуліся да кіраўніка раёна жыхары вёсак Лескавічы (вул. Ахрамееўская і зав. Школьны) і Добрына (вул. Пралетарская), райцэнтра (вул. Валадарскага), жыхары аграгарадка Мікіціха папрасілі высекчы хмызняк уздоўж дарог на вуліцах Садовая, Дружбы, Новая, Юбілейная, а жыхары аграгарадка Башні – па вуліцы Школьнай.

Пытанні, якія паступілі на «прамую лінію», пераважна бягучага характару, заўважыў старшыня райвыканкама Сяргей Галынчык, усе вырашальныя. Па кожным з іх вызначаны адказныя службы і тэрміны выканання.

Алена КАРПУШЭНКА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *