18 мая в Шумилино прошёл спортивный праздник, посвящённый Дню физкультурника

Актуалии Спорт

Майская гарачыня спаборніцтваў
У суботу на гарадскім стадыёне ў Шуміліне прайшлі спартыўныя мерапрыемствы, прысвечаныя Дню работнікаў фізічнай культуры і спорту.
На ўрачыстым адкрыцці фэсту начальнік аддзела фізічнай культуры, спорту і турызму райвыканкама С. У. Каржуеў адзначыў, што ў нашай краіне шмат робіцца для прапаганды здаровага ладу жыцця і стварэння годных умоў для развіцця фізкультуры і спорту. Сяргей Уладзіміравіч пажадаў удзельнікам спартыўнага свята яркіх перамог.
Спартландыя. Па традыцыі адкрывалі спартыўнае свята самыя юныя спартсмены. Малыя з дзіцячых садкоў бралі ўдзел у спартландыі. На жаль, сёлета свае каманды выставілі ўсяго два дзіцячыя садкі – №1 і №4. Але колькасць каманд не паўплывала на азарт барацьбы. Юныя спартсмены змагаліся як на спартыўных, так на жартоўных этапах. Іх падтрымлівалі бацькі. У выніку пераможцамі сталі юныя спартсмены з дзіцячага садка №4.
Сямейная эстафета. Тут было небагата ўдзельнікаў. Затое тыя сем’і, якія прынялі ўдзел, былі яўна задаволены. Як самі прызналіся пасля фінішу, нячаста так удаецца ўсёй сям’ёй выбрацца на стадыён ды яшчэ разам пазмагацца за перамогу. Дарэчы, самай спартыўнай сям’ёй стала сям’я Масько.
Гіравы спорт. Спорт для сапраўдных мужчын. Без тэхнікі і фізічнай падрыхтоўкі тут перамогі не будзе. Лепшы вынік паказаў Уладзімір Бандарэнка з Кардона, які за 5 хвілін падняў гіру 130 разоў. Зазначым і тое, што Уладзімір на працягу апошніх гадоў  нязменна перамагае ў спаборніцтвах, прысвечаных Дню работнікаў фізічнай культуры і спорту.
Валейбол. У ДзЮСШ разыгрывалася першынство школы па валейболе. Адметнымі сталі спаборніцтвы для дзяўчынак і хлопчыкаў груп пачатковай падрыхтоўкі. Яны толькі робяць першыя крокі ў спорце і займаюцца валейболам ўсяго год. Таму і стараліся юныя спартсмены паказаць усё, чаму іх навучылі. Ухвальных слоў трэнераў у гэты дзень заслужылі Настасся Сівачэнка, Арына Філімовіч, Віталь Воранаў і Аляксандр Вішнякоў.
Пляжны валейбол. Самая напружаная барацьба разгарэлася менавіта ў гэтым відзе спорту. Пляжны валейбол у шумілінцаў карыстаецца асаблівай любоўю, і перамогі тут не бываюць выпадковымі. Сярод мужчынскіх пар перамагла пара Канстанцін Мончык – Уладзіслаў Саламаха, яны выступалі за каманду Цэнтральнай раённай бальніцы. Другое месца ў “Лідараў” (Дзмітрый Суханаў – Андрэй Іваноў), трэцяе – у “Здароўя” (Станіслаў Прасветаў – Дзмітрый Бяззубенка). Сярод жанчын  прызавая тройка наступная: першае месца – Наталля Лебедзева – Святлана Юшчанка (асабісты залік), другое – Рыта Бяззубенка – Вольга Гаева (РВЭС), трэцяе – Наталля Абалонская – Антаніна Бяззубенка (ЦРБ).
Мнагабор’е “Здароўе”.  За перамогу змагаліся спартсмены з ЦРБ і ПМК-70. Барацьба ішла даволі напружана. Лепшы вынік паказала Наталля Абалонская з ЦРБ.
Футбол. З самага ранку на поле выйшлі юныя футбалісты. Яны разыгрывалі перамогу ў сваім міні-турніры.
А пасля галоўнымі героямі сталі дарослыя футбалісты: ФК “Шуміліна” прымаў каманду “Паўднёвая” (Віцебск). Матч закончыўся пераканаўчай перамогай нашых землякоў – 9:2. У складзе нашай каманды дэбютаваў новы віцебскі легіянер – Андрэй Шантур. І трэба адзначыць, дэбют выдаўся бліскучым: Андрэй не толькі добра раздаваў пасы, паспяваў дапамагчы абаронцам, а і вызначыўся ў матчы хет-трыкам. Таксама хочацца адзначыць гульню маладога галкіпера Паўла Барысава, які з кожнай гульнёй дзейнічае ўсё больш надзейна і ўпэўнена.
Тэкст і фота Аляксандра ШЭДЗЬКО.
Надрукавана ў №39 ад 21.05.2013 г.



1 комментарий по теме “18 мая в Шумилино прошёл спортивный праздник, посвящённый Дню физкультурника

  1. Молодцы парни, видно футбол в Шумилино развивается и в третьем матче команда “Паўднёвая” пропустит уже более 10 мячей? Так бы в чемпионате области! А кипер действительно молодчик, удачи ему и ФК Шумилино.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *