Город в котором мы живём. Улицы и дворы Шумилино активно благоустраиваются

Актуалии Новости

Двор як візітная картка
Трэба прызнаць, што ў Шуміліне нямногія двары і вуліцы можна прывесці ў прыклад як узор добраўпарадкавання. Гады літаральна з’елі некалі пакладзены асфальт, ураслі ў зямлю бардзюры, перакасіліся ці наогул разваліліся лаўкі. Карціна гэта, шчыра прызнацца, карэннага шумілінца не дужа ўражвае, бо ўсе прывыклі, прызвычаіліся, вока, што называецца, замылілася.
Зараз у райцэнтры ідзе глабальнае добраўпарадкаванне. Жыхары дамоў па вуліцах Луначарскага, д. 4 (на здымку на 3-й стар.) і Вакзальнай, д. 2 у цэнтры горада паспелі ўжо ацаніць змены. Двары падсыпаны друзам і ўжо заасфальтаваныя. Работу гэту асабіста кантралюе старшыня райвыканкама У. П. Куранны. “Зрабіце так, каб было прыгожа”, – дае ён заданне дарожнай і камунальнай службам у ходзе адной з сустрэч на вуліцы Луначарскага. На рамонт гэтых дваровых тэрыторый з раённага бюджэту пойдзе каля 250 мільёнаў рублёў (плануецца, што асфальт ляжа і ля дома №2 па вуліцы Шумілінскай), прыкідвае намеснік старшыні райвыканкама А. П. Быкаў.
У Шуміліне за кароткі час пасля зімы адрамантаваныя многія вуліцы, расказаў начальнік ДРБУ-204 Р. М. Насцюшкін. Праведзена падсыпка пясчана-гравійнай сумессю і друзам вуліцы Свабоды, частковая ці суцэльная падсыпка шчэбенем вуліц Шумілінскай, Зіны Партновай, Луначарскага, Першамайскай, Маякоўскага, Талмачова, Мінчугова, Садовай, Вакзальнай і іншых. Зроблены ямачны рамонт і падсыпана аўтастаянка насупраць універсама “Цэнтральны”. Прыступілі да шчабянення вуліцы Леніна ў Обалі. На ўсё гэта ўжо затрачана каля 630 мільёнаў рублёў. Работы плануюць працягваць.
Па навядзенні парадку ў горадзе і вёсках робіцца шмат, праўда, і ад насельніцтва раёна ўлады чакаюць у сваю чаргу адказнага стаўлення да месца, дзе жывеш, працуеш. Было б выдатна, каб кожны жыхар падтрымліваў у парадку і свой дом, і тэрыторыю вакол. І няважна: сядзіба гэта ці шматпавярхоўка ў цэнтры.
Наталля ЧАРНІЧЭНКА.
Надрукавана ў №39 ад 21.05.2013 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *