Как вернуть девичью фамилию?

Вопрос-Ответ Закон

Як вярнуць дзявочае прозвішча?
– Мы з будучым мужам хочам падаць заяву аб рэгістрацыі заключэння шлюбу, але я не хачу мяняць сваё прозвішча на прозвішча мужа. Ці магчыма гэта?
– Такі варыянт магчымы. Згодна з кодэксам аб шлюбе і сям’і пры заключэнні шлюбу муж ці жонка па сваім жаданні выбіраюць прозвішча – пакідаюць сваё ці выбіраюць агульнае. Можна ўзяць двайное прозвішча. Усё гэта трэба агаварыць да афармлення адпаведнага запісу ў кнізе рэгістрацыі актаў грама-дзянскага стану. Але, калі пасля рэгістрацыі заключэння шлюбу вы ўсё ж такі вырашылі ўзяць прозвішча мужа (жонкі), гэты варыянт таксама магчымы. У такім выпадку змяненне прозвішча ажыццяўляецца ў агульным парадку.
– Нядаўна праглядала свае дакументы і выявіла, што ў маім пасведчанні аб нараджэнні няправільна ўказана прозвішча па бацьку ў маёй маці. Як выправіць памылку, колькі часу гэта зойме?
– Памылку выправіць можна. Для гэтага неабходна звярнуцца ў аддзел ЗАГСа па месцы жыхарства з заявай аб унясенні выпраўленняў у актавы запіс аб вашым нараджэнні. Разам з заявай неабходна падаць: дакумент, які сведчыць асобу; дакументы, якія пацвярджаюць факты, што з’яўляюцца падставай для выпраўлення памылак (працоўная кніжка, пенсійнае пасведчанне, медыцынская даведка аб стане здароўя, воінскія дакументы, дакументы аб адукацыі); пасведчанні аб рэгістрацыі актаў грамадзянскага стану, што неабходна замяніць; дакумент, які пацвярджае ўнясенне платы (за выданне пасведчання бярэцца 0,5 базавай велічыні).
Тэрмін ажыццяўлення падобнай адміністрацыйнай працэдуры вызначаны ў 10 дзён з дня падачы заявы. Калі пры разглядзе патрабуецца дадатковая праверка, тэрмін можа прадоўжыцца да трох месяцаў. У выпадку накіравання запытаў у органы замежнай дзяржавы тэрмін прыпыняецца да атрымання адтуль адказу.
– Пры разводзе з мужам я пакінула сабе яго прозвішча, але зараз хачу вярнуць сваё дзявочае. Як мне гэта зрабіць?
– Вам неабходна асабіста звярнуцца ў ЗАГС па месцы жыхарства з пісьмовай заявай аб рэгістрацыі перамены прозвішча. Неабходна будзе прадставіць: дакумент, які сведчыць асобу; два фотаздымкі 3х4 см; пасведчанне аб рэгістрацыі акта грамадзянскага стану, што неабходна замяніць; дакумент, які пацвярджае ўнясенне платы (за ажыццяўленне гэтай працэдуры бярэцца дзяржпошліна ў памеры 35 тыс. руб.).
В. ПЕТРУСЬ, загадчыца аддзела ЗАГСа райвыканкама.
Надрукавана ў №77 ад 5.10.2010.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *