Разводимся и меняем документы без суда – в загсе

Закон

Скасаваць шлюб, унесці папраўкі – у загс
З 1 студзеня 2013 г. змяніўся парадак скасавання шлюбаў: у кампетэнцыю органаў загсу пасля больш чым 13-гадовага перапынку зноў перайшло скасаванне шлюбу па двухбаковаму пагадненню паміж мужам і жонкай, якія не маюць непаўналетніх дзяцей і спрэчак аб маёмасці. Па заканчэнні месяца з дня падачы імі заявы органы загсу афармляюць развод.
Змяніўся і асаблівы парадак скасавання шлюбу судом. Цяпер мужу і жонцы не будуць давацца тэрміны на прымірэнне (што робіцца зараз), калі адзін з іх асуджаны на тэрмін звыш трох год, прызнаны бязведама адсутным ці недзеяздольным.
У апошні час вельмі запатрабаваная адміністрацыйная працэдура па ўнясенні змяненняў ў запісы актаў грамадзянскага стану (аб нараджэнні, аб шлюбе). Каб унесці папраўкі ў той ці іншы запіс, зараз можна звярнуцца ў орган, які рэгіструе акты грамадзянскага стану не толькі па месцы жыхарства заяўніка, але і па месцы захоўвання запісу, што значна спрашчае для грамадзян працэдуру.
Ёсць змяненні і ў адносінах рэгістрацыі смерці. Раней у загсах афармлялася пасведчанне аб смерці толькі па месцы жыхарства памерлага, па месцы наступлення смерці альбо па месцы пахавання. Але часта бывае, што прыходзяць сяльчане ў бліжэйшы орган загсу з просьбай зарэ-гістраваць смерць родных, а ім адмаўляюць. У выніку чалавек едзе ў свой сельсавет, напрыклад, у Каўлякоўскі, які не пад рукой, а потым вяртаецца зноў у Шуміліна, каб у “сабесе” атрымаць дапамогу на пахаванне. Новы закон пашырае правы. З 24 ліпеня ў загсе можна рэгістраваць смерць родных і ў тым выпадку, калі мясцовая медустанова выдасць урачэбнае пасведчанне аб смерці. А яшчэ запіс аб смерці дазволена рабіць у загсе па месцы выяўлення памерлага.
А. ГІМБІЦКАЯ, старшы судовы выканаўца суда Шумілінскага раёна.
Надрукавана ў №41 ад 28.05.2013 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *