Операция нелегал: в Шумилинском районе 6 нарушителей заплатили штрафы

Закон

Аперацыя “Нелегал”
З 17 па 19 мая ў мэтах супрацьдзеяння незаконнай міграцыі, аздараўлення крымінагеннай абстаноўкі, звязанай са знаходжаннем замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, спынення з іх боку злачынстваў і правапарушэнняў на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь праводзілася спецыяльнае комплекснае мерапрыемства “Нелегал”.
За тры дні ў нашым раёне да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнуты трое іншаземцаў і трое беларусаў.
За невыкананне ўстаноўленага парадку рэгістрацыі (для грамадзян Расіі – знаходжанне звыш 30 дзён з дня ўезду без рэгістрацыі ў органах унутраных спраў) прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці трое расіян, на іх накладзены штрафы.
Прыцягнуты да адказнасці і грама-дзяне Рэспублікі Беларусь, якія дапусцілі пражыванне іншаземцаў без рэгістрацыі (такое правапарушэнне цягне папярэджанне ці накладанне штрафу ў памеры да 20 базавых велічынь, паўторнае правапарушэнне на працягу года — штраф да 30 БВ).
У адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам іншаземцы, якія прыбылі ў Рэспубліку Беларусь, на працягу 5 сутак, за выключэннем выхадных і святочных дзён, абавязаны зарэгістравацца. Выключэнне складаюць грамадзяне Расійскай Федэрацыі, Літвы, Латвіі і Украіны, якія могуць знаходзіцца без рэгістрацыі 30 дзён з дня ўезду.
А. Пракоф’ева, старшы інспектар групы па грамадзянству і міграцыі РАУС.
Надрукавана ў №40 ад 31.05.2011 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *