Республиканский слёт юных инспекторов дорожного движения прошёл в Шумилинском районе в детском центре «Дружба»

Молодёжь Новости

Рэспубліканскі злёт прайшоў у Амбросавічах
22-24 мая праходзіў 41-ы рэспубліканскі злёт юных інспектараў дарожнага руху.  Каманды збіраліся ў Віцебску на плошчы Перамогі, дзе і адбылося ўрачыстае адкрыццё злёту. У гэты ж дзень удзельнікі злёту (усяго каля сотні чалавек) прыехалі ў Амбросавічы. Тут на тэрыторыі аздараўленчага лагера “Дружба” і праводзіліся спаборніцтвы.
Калі мы разам з намеснікам начальніка РАУС  Ю. А. Арловым завіталі ў “Дружбу”, тут ужо быў створаны так званы аўтагарадок з дарожнымі знакамі, разметкай і нават святлафорамі. Усё як у жыцці. У гэтым аўтагарадку і праходзілі спаборніцтвы па веласпорту. Дзеці ў камізэльках з надпісам вобласці, гонар якой абаранялі, у велашлемах пераадольвалі перашкоды.
Увогуле ў спаборніцтвах інспектараў дарожнага руху ўдзельнічалі сем каманд з Беларусі  (з Мінска і па адной ад кожнай вобласці),  ра-сійская каманда з Цюмені і  з Кіраваградскай вобласці, што на Украіне.
“На рэспубліканскім конкурсе падабраны заданні, якія адпрацоўваюцца на раённых і абласных конкурсах юных інспектараў дарожнага руху, – кажа начальнік аддзялення агітацыі і прапаганды ўпраўлення ДАІ УУС Віцебскага аблвыканкама А. Ю. Сярогіна. – Так што конкурс агітбрыгад, аказанне першай медыцынскай дапамогі, правілы дарожнага руху для дзяцей не былі ў навінку. На Шуміліншчыне рэспубліканскі злёт праводзім упершыню, нам усім тут вельмі спадабалася. Дзякуй за цёплы прыём кіраўніцтву аблгаза”.
24 мая адбылося святочнае закрыццё 41-га рэспубліканскага злёту юных інспектараў дарожнага руху. Пераможцам былі ўручаны граматы і памятныя падарункі. А перамагла ў рэспубліканскіх спаборніцтвах каманда з г. Мінска, другое месца раздзялілі каманды Мінскай і Магілёўскай абласцей. Каманда лёзненскіх школьнікаў, якія абаранялі гонар Віцебскай вобласці, заняла трэцяе месца.
Ларыса ЗАЙЦАВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *