Работа религиозных организаций на Шумилинщине рассмотрена на заседании комиссии райисполкома

Духоўнае Официально Президент

ВЕРА Ў БОГА, і не так важна праваслаўны ты ці католік
У райвыканкаме адбылося пасяджэнне камісіі садзейнічання кантролю за выкананнем заканадаўства аб свабодзе сумлення і рэлігійных арганізацыях.  Удзел у пасяджэнні прынялі прадстаўнікі праваслаўнай, каталіцкай і пратэстанцкай канфесій.
Начальнік аддзела ідэалагічнай работы райвыканкама С. Д. Вярцінская праінфармавала прысутных, што на Шуміліншчыне дзейнічаюць 8 праваслаўных арганізацый, 4 каталіцкія, 4 пратэстанцкія. У іх уладанні 14 будынкаў, у тым ліку два помнікі архітэктуры: Свята-Сергіеўская і Свята-Успенская цэрквы. Рэлігійную дзейнасць ажыццяўляюць 10 свяшчэннаслужыцеляў і 3 манахіні. Пры прыходах функцыянуюць нядзельныя школы.
Адно з пытанняў, вынесеных на пасяджэнне камісіі, – работа рэлігійных арганізацый на тэрыторыі Мікалаёўскага сельсавета. Старшыня Мікалаёўскага сельскага Савета У. А. Сядлоўскі адзначыў, што святары каталіцкай канфесіі рэгулярна праводзяць службы на тэрыторыі сельсавета, даходзяць да кожнага верніка. А вось праваслаўныя веруючыя ў гэтым плане пакрыўджаны, задаволіць свае духоўныя патрэбы яны могуць толькі ў Уле.
Камісія звярнулася да благачыннага цэркваў Шумілінскай акругі пратаіерэя Фёдара з просьбай арганізаваць богаслужэнні на тэрыторыі Мікалаёўскага сельсавета.
На пасяджэнні камісіі было разгледжана таксама пытанне аб дзяржаўнай рэгістрацыі зямельных участкаў і культавых аб’ектаў нерухомасці, размешчаных на тэрыторыі раёна, абмеркаваны пытанні міжканфесійных адносін, правы чалавека на свабоду веравызначэння.
Аліна КАНСТАНЦІНАВА.

Надрукавана ў №41 ад 28.05.2013 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *