1 чэрвеня – Міжнародны дзень абароны дзяцей

Актуалии Официально

1 чэрвеня – Міжнародны дзень абароны дзяцей
Міжнародны дзень абароны дзяцей – гэта перш за ўсё напамін дарослым пра неабходнасць выконваць правы дзяцей на жыццё, свабоду думкі, адукацыю, адпачынак і вольны час, абарону ад фізічнага і псіхалагічнага насілля, абарону ад эксплуатацыю дзіцячай працы.
Сёння ў Беларусі рэалізуюцца розныя праграмы, накіраваныя на захаванне здароўя нашых дзяцей, іх разумовае, фізічнае і духоўнае развіццё. У гэты дзень асаблівая  падзяка бацькам, бабулям і дзядулям, настаўнікам, усім, хто ўкладвае свае сілы і душу ў моладзь, імкнецца выхаваць годных грамадзян.
Давайце не расчаруем дзіцячыя надзеі, атулім іх увагай і клопатам, зробім нашых дзяцей шчаслівымі і любімымі.
Раённы выканаўчы камітэт.
Раённы Савет дэпутатаў.
Надрукавана ў №41 ад 30.05.2014 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *