30 мая во всех школах Шумилинского района прозвенел последний звонок

Актуалии Образование

Бывай, школа! Прывітанне, дарослае жыццё!
Учора ва ўсіх школах Шуміліншчыны прагучаў апошні званок. Падзея радасная – бо не трэба больш вучыць урокі, рыхтаваць дамашнія заданні. Пачаліся канікулы, і цяпер можна гуляць на вуліцы да цёмнага, купацца, ганяць мяч, можна збірацца ў летнік ці да бабулі…
А для 149 вучняў 11-х класаў гэта яшчэ крыху і сумнае свята. Бо яны – выпускнікі, яны ўжо не вернуцца ў школу як вучні, толькі як гасцей будзе чакаць іх родная школа. Для іх і для 255 выпускнікоў 9-х класаў наперадзе адказная пара – выпускныя экзамены. Ужо  заўтра адзінаццацікласнікі сядуць за парты, каб здаць першы выпускны

Выпускники Обольской СШ

экзамен.
Поспехаў вам і ўдачы!
Сяргей ЕРМАЛАЕЎ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *