Подари детям добро. Представители шумилинских предприятий и организаций посетили детский приют

Образование Общество

Пра канцэрт, падарункі і слёзы на вачах
Дзецям, якім выпала перажыць здраду блізкіх людзей – бацькоў, цяжка ўсвядоміць, што існуюць у свеце дабро, спагада і любоў. Ім можна пра гэта расказваць, можна праяўляць у адносінах да іх самыя шчырыя пачуцці, але гэта наўрад ці заглушыць боль іх сэрцаў, на кожным з якіх – вялізны незажываючы рубец.
Не, яны звычайныя дзеткі, з касічкамі і вялізнымі бантамі, з драпінамі на каленках і марамі пра новую машынку. А яшчэ яны дужа любяць святы. Дзень абароны дзяцей цяжка назваць святам у прывычным сэнсэ слова, але выхаванцы Обальскага сацыяльнага прытулка ведаюць, што ў гэты дзень да іх абавязкова прыедуць госці. Ведаюць і чакаюць.
У маленькай Сонечкі вельмі добры настрой: учора яна пераехала жыць у сям’ю. Цяпер у яе ёсць свой дом, бацькі, веласіпед і прыгожая-прыгожая зялёная сукенка. Яна шчаслівая прыйшла на свята: трэба ж верш расказаць, спець песню, а потым – дадому. І гэта самая галоўная радасць, самае вялікае свята.
Сярод нас шмат людзей з вялікімі сэрцамі, якія становяцца прыёмнымі бацькамі, якія бяруць дзяцей на выхадныя ў сям’ю, якія гатовы дапамагаць абяздоленым дзецям матэрыяльна. Пра гэта гаварыў дырэктар Обальскай СШ А. М. Штокін. “Мы ўсе, дарослыя, якія жывуць на зямлі, вінаватыя ў тым, што існуе такі дзень, Дзень абароны дзяцей. Так не павінна быць, мяне заўжды абураюць спробы назваць гэты дзень святам. Ніякае гэта не свята, гэта наша ганьба”, – Аляксандр Мікалаевіч гаворыць з веданнем справы, бо менавіта Обаль заўжды была першай у справе дабрачыннасці, у справе ратавання дзяцінства.
Госці, якія бралі слова на мерапрыемстве, зычылі дзецям шчасця, спакою, здароўя. Яны ўсе прыехалі з падарункамі: цукеркамі, фруктамі, цацкамі, канцылярскімі прыладамі. Зрабіць гэты дзень святам для дзяцей палічылі сваім абавязкам Обальская СШ, Обальскі керамічны завод, Полацкгаз, Карына-гандаль, райспажыўтаварыства, суд Шумілінскага раёна, РАУС, раённая арганізацыя Чырвонага Крыжа, ДРБУ-204, Обальскі ГДК і іншыя.
Цяжка стрымліваць слёзы, калі бачыш дзяцей, якія ведаюць, што такое недаесці, не мець зімняга паліто ці калі цябе забылі забраць з дзіцячага садка… Прытым, яны спяваюць, танцуюць, расказваюць вершы і зусім не скардзяцца, ні на што не наракаюць, быццам прывыклі да такога свайго становішча.
“А можа гэта і добра, што існуюць менавіта такія дні. За жыццёвай мітусянінай, штодзённымі клопатамі мы забываем, адкладваем на потым падобныя візіты. А першага чэрвеня ўжо абавязкова прыедзем у прытулак”, – гаварыла старшыня суда А. А. Сініцкая, якая лепш за іншых ведае, якія праблемы прыходзіцца вырашаць дзецям, якія цяжкасці пераадольваць.
Так хочацца верыць, што гэтыя дзеці ўжо перажылі самае страшнае, што можа толькі здарыцца ў жыцці, адпакутавалі наперад, на гады, што Бог не пашле ім новых выпрабаванняў.
Наталля ЧАРНІЧЭНКА.
Надрукавана ў №43 ад 04.06.2013 г.

1 июня с благотворительной миссией представители шумилинских предприятий и организаций посетили детский приютПра канцэрт, падарункі і слёзы на вачахДзецям, якім выпала перажыць здраду блізкіх людзей – бацькоў, цяжка ўсвядоміць, што існуюць у свеце дабро, спагада і любоў. Ім можна пра гэта расказваць, можна праяўляць у адносінах да іх самыя шчырыя пачуцці, але гэта наўрад ці заглушыць боль іх сэрцаў, на кожным з якіх – вялізны незажываючы рубец.  Не, яны звычайныя дзеткі, з касічкамі і вялізнымі бантамі, з драпінамі на каленках і марамі пра новую машынку. А яшчэ яны дужа любяць святы. Дзень абароны дзяцей цяжка назваць святам у прывычным сэнсэ слова, але выхаванцы Обальскага сацыяльнага прытулка ведаюць, што ў гэты дзень да іх абавязкова прыедуць госці. Ведаюць і чакаюць.  У маленькай Сонечкі вельмі добры настрой: учора яна пераехала жыць у сям’ю. Цяпер у яе ёсць свой дом, бацькі, веласіпед і прыгожая-прыгожая зялёная сукенка. Яна шчаслівая прыйшла на свята: трэба ж верш расказаць, спець песню, а потым – дадому. І гэта самая галоўная радасць, самае вялікае свята.   Сярод нас шмат людзей з вялікімі сэрцамі, якія становяцца прыёмнымі бацькамі, якія бяруць дзяцей на выхадныя ў сям’ю, якія гатовы дапамагаць абяздоленым дзецям матэрыяльна. Пра гэта гаварыў дырэктар Обальскай СШ А. М. Штокін. “Мы ўсе, дарослыя, якія жывуць на зямлі, вінаватыя ў тым, што існуе такі дзень, Дзень абароны дзяцей. Так не павінна быць, мяне заўжды абураюць спробы назваць гэты дзень святам. Ніякае гэта не свята, гэта наша ганьба”, – Аляксандр Мікалаевіч гаворыць з веданнем справы, бо менавіта Обаль заўжды была першай у справе дабрачыннасці, у справе ратавання дзяцінства.   Госці, якія бралі слова на мерапрыемстве, зычылі дзецям шчасця, спакою, здароўя. Яны ўсе прыехалі з падарункамі: цукеркамі, фруктамі, цацкамі, канцылярскімі прыладамі. Зрабіць гэты дзень святам для дзяцей палічылі сваім абавязкам Обальская СШ, Обальскі керамічны завод, Полацкгаз, Карына-гандаль, райспажыўтаварыства, суд Шумілінскага раёна, РАУС, раённая арганізацыя Чырвонага Крыжа, ДРБУ-204, Обальскі ГДК і іншыя.    Цяжка стрымліваць слёзы, калі бачыш дзяцей, якія ведаюць, што такое недаесці, не мець зімняга паліто ці калі цябе забылі забраць з дзіцячага садка… Прытым, яны спяваюць, танцуюць, расказваюць вершы і зусім не скардзяцца, ні на што не наракаюць, быццам прывыклі да такога свайго становішча.   “А можа гэта і добра, што існуюць менавіта такія дні. За жыццёвай мітусянінай, штодзённымі клопатамі мы забываем, адкладваем на потым падобныя візіты. А першага чэрвеня ўжо абавязкова прыедзем у прытулак”, – гаварыла старшыня суда А. А. Сініцкая, якая лепш за іншых ведае, якія праблемы прыходзіцца вырашаць дзецям, якія цяжкасці пераадольваць.  Так хочацца верыць, што гэтыя дзеці ўжо перажылі самае страшнае, што можа толькі здарыцца ў жыцці, адпакутавалі наперад, на гады, што Бог не пашле ім новых выпрабаванняў. Наталля ЧАРНІЧЭНКА.Надрукавана ў №43 ад 04.06.2013 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *