Пожилой человек нуждается в защите

Безопасность Общество

“Увага – узрост!”

З 28 лістапада па 6 снежня на тэрыторыі раёна прайшло спецыяльнае комплекснае мерапрыемства “Увага – узрост!” Мэта акцыі – узмацненне абароны пажылых людзей ад супрацьпраўных замахаў.
У ходзе акцыі былі праведзены рэйды, у адным – у Шуміліне і Обалі – пабывала карэспандэнт раённай газеты. Па дарозе начальнік аддзялення аховы правапарадку і прафілактыкі міліцыі грамадскай бяспекі РАУС В. М. Воранаў расказвае, што супрацоўнікі міліцыі ў першую чаргу наведваюць пажылых грамадзян, што пражываюць з асобамі, у адносінах да якіх ажыццяўляецца прафілактычны ўлік або ўстаноўлены  прэвентыўны нагляд. Такіх сем’яў усяго па раёне налічваецца 44, каля дзесяці з іх пражываюць на Обальшчыне. Іх і наведалі. Прызнацца, шкада людзей, якія не могуць пахваліцца спакойнай старасцю. А ўсё з-за таго, што сын ці дачка злоўжываюць спіртным, вядуць асацыяльны лад жыцця. Праўда, у большасці такіх сем’яў такому ладу жыцця дзяцей навучылі самі бацькі…
Участковы інспектар міліцыі Ігар Пашкевіч (на здымку) расказаў, што ў гэтым годзе пенсіянеры яго ўчастка не скардзіліся ні на пагрозу забойствам, ні на хуліганствы. Калі пажылыя людзі звяртаюцца ў РАУС, то толькі па адной прычыне – іх абакралі. Таму малады ўчастковы, разам з якім наведалі некалькі сем’яў на вуліцах 40 год Кастрычніка, Меліярацыйная, Маладзёжная і Дачная, заклікаў шумілінцаў не пакідаць свае рэчы без нагляду. У прыватнасці, веласіпеды, каляскі, садовы інвентар.
Большасць пенсіянераў з разуменнем аднеслася да прафілактычных гутарак супрацоўнікаў РАУС, нават падказвалі, у якую сям’ю не перашкодзіла б зайсці, дзе бываюць бойкі, дзе прадаюць незаконнае спіртное. Кожная такая інфармацыя будзе праверана міліцыянерамі.
Ларыса КІСЯЛЁВА.
Надрукавана ў № 96 ад 08.12.2015 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *