Ученики Шумилинской СШ №1 выступили с годовым творческим отчётом

Новости Образование

Свята талентаў, музыкі і душы
Не помню, прызнацца, калі ў апошні раз Шумілінскі гарадскі Дом культуры збіраў поўную, пад завязку, залу гледачоў. Ніводнага свабоднага месца тут не аказалася ў мінулы аўторак, падчас творчай справаздачы вучнёўскага калектыву буйнейшай школы раёна – СШ №1.  Вось ужо на працягу больш пятнаццаці год у канцы мая дзеці гэтай школы ставяць на галоўнай сцэне раёна сапраўдныя канцэрты, можна сказаць, феерычнае шоу. Дарэчы, у свой час ініцыятарам правядзення справаздачнага канцэрта на сцэне ГДК выступіў былы дырэктар школы М. З. Сямёнаў. А ў гэты вечар Міхаіл Захаравіч стаў шаноўным госцем мерапрыемства. Завіталі на канцэрт намеснік старшыні райвыканкама А. М. Зайцаў і начальнік аддзела адукацыі райвыканкама П. У. Спірыдонаў.
Як заўсёды на пачатку мерапрыемства – ушаноўванне вучняў-пераможцаў шматлікіх конкурсаў, алімпіяд, спаборніцтваў.
А далей – двухгадзінны канцэрт з лепшых нумароў пераможцаў творчага школьнага марафона, які доўжыўся цэлы навучальны год. На сцэне выступілі пераможцы агульнашкольнага праекта “Творчы калейдаскоп”, конкурсу чытальнікаў “Чароўны мір паэзіі”, конкурсу салістаў “І ў песні ёсць душа”, фестывалю танца “Вясеннія рытмы-2013”.
Песні, танцы, вершы, пастаноўкі, усмешкі…  І ў кожным нумары – часцінка душы таленавітых дзяцей, якіх у СШ №1 многа!
Алена КАРПУШЭНКА.
Надрукавана ў №43 ад 04.06.2013 г.


Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *