На рабочем совещании в райисполкоме

Актуалии Президент

Папярэднія вынікі работы за 5 месяцаў
Рабочую нараду правёў учора старшыня райвыканкама У. П. Куранны. На нараду са справаздачай аб рабоце за 5 месяцаў былі запрошаны начальнікі аддзелаў і ўпраўленняў райвыканкама, кіраўнікі раённых службаў. Галоўнае пытанне – выкананне прагнозных паказчыкаў сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна.
Кіраўнік раёна адзначыў станоўчыя паказчыкі ў развіцці Обальскага керамічнага завода, дзе вытворчасць прадукцыі за першае паўгоддзе абяцае выйсці на 130%. Прадукцыя абальчан знаходзіць рэалізацыю, і хочацца спадзявацца, што ў хуткім часе завод выйдзе на прыбытковую рэнтабельнасць. А вось льнозавод, адзначыў У. П. Куранны, нібыта той камень, рэнтабельнасць продажаў  – 98% з мінусам. Са стратамі спрацавала і райспажыўтаварыства.
Не дацягнула да сярэднеабласнога паказчыка (101%) і сельская гаспадарка – 98,5%. Уладзімір Пятровіч назваў правальнай вытворчасць малака, ён паставіў задачу штодзённа плюсаваць не менш чым па дзве тоны па вытворчасці малака.
Разам з тым старшыня райвыканкама адзначыў, што раён выканаў заданні па інвестыцыях у асноўны капітал – 124,6%, па энергазберажэнні, экспарту тавараў і паслуг – 187%, забяспечыў станоўчае сальда знешнегандлёвай дзейнасці па таварах і паслугах, іншыя паказчыкі.
У сельскай гаспадарцы зараз закладваецца кармавая база пад будучыя надоі. Гэта вельмі важны момант. Кіраўнік раёна паставіў задачу да 15 чэрвеня завяршыць уборку шматгадовых траў, тэрмінова правесці дэзынфекцыю фермаў, навесці парадак на прыфермскіх тэрыторыях.
На нарадзе былі абмеркаваны і іншыя надзённыя пытанні.
Аліна ПЯТРОВА.
Надрукавана ў №43 ад 04.06.2013 г.


Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *