6 октября – День архивиста. Сохранить для истории.

Общество Официально

Кладоўка дакументаў і памяці
6 кастрычніка 1994 года ў Беларусі быў прыняты закон “Аб Нацыянальным архіўным фондзе ў архівах Рэспублікі Беларусь”. Гэты дзень і адзначаецца ў краіне як Дзень архівіста. Зразумела, падзея, адзначаная на дзяржаўным узроўні, абавязвае служачых нашай прафесіі больш старанна і дбайна падыходзіць да стварэння і захоўвання дакументаў гісторыі.
Наш раённы архіў захоўвае дакументы па асабістым складзе, пачынаючы з 1944 года. Гэта дакументальныя пацвярджэнні працоўнага стажу, заработкаў рабочых і служачых розных службаў, якія існавалі пасля вайны. Гэта і сельгасарцелі (калгасы), сельскія Саветы дэпутатаў працоўных, Сіроцінская, Ульская, Старыновіцкая і Чэрніцкая машынна-трактарныя станцыі, швейна-шавецкая арцель інвалідаў “2-ая пяцігодка”, торфапрадпрыемствы імя Даўмана і “Дабееўскі Мох”, Шумілінская райсельгасхімія, райсельгастэхніка, райагразабеспячэнне і інш. У цяперашні час сабрана 214 фондаў, якія налічваюць 15,7 тысячы спраў. За апошнюю пяцігодку райархіў наведала 1138 чалавек, выдадзена за гэты перыяд 2389 архіўных даведак, копій, выпісак.
Праводзіцца ў нас работа і па заяўніцкаму прынцыпу “адно акно” — пошук дакументаў для жыхароў нашага раёна, якія працавалі ў свой час у самых аддаленых кутках СССР. Часам каб сабраць усе неабходныя даведкі для афармлення пенсіі аднаму чалавеку, затрачваецца некалькі дзён, а то і тыдняў. Напрыклад, для адной жанчыны, каб аформіць яе на пенсію, давялося зрабіць ажно 15 запытаў.
Віншую ўсіх, хто звязаў сябе з архіўнай справай, са святам, зычу здароўя, шчасця, каб і надалей гэтак жа беражліва ставіліся да дакументаў, да нашай гісторыі.
В. КОБЗУН, загадчыца раённага архіва па асабістым складзе.
Надрукавана ў №77 ад 5.10.2010.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *