Шумилинские спасатели не устают напоминать о безопасности

Безопасность Общество

Пра рамонт печак і спальванне смецця

На тэрыторыі Каўлякоўскага сельсавета работнікі райаддзела па надзвычайных сітуацыях сумесна з раённым аддзелам унутраных спраў, тэрытарыяльным цэнтрам сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва і рэдакцыяй раённай газеты праводзяць рэйдавыя мерапрыемствы – абследуюць домаўладанні пэўных катэгорый грамадзян і асоб, якія знаходзяцца на рознага віду ўліках. Разам з абследаваннем ладзяцца  прафілактычныя гутаркі наконт выканання правілаў асабістай бяспекі.
Выратавальнікі ў першую чаргу звяртаюць увагу на канкрэтныя меры супрацьпажарнай бяспекі, на стан печак, на наяўнасць і функцыянаванне пажарных апавяшчальнікаў. Не забываюць разам з тым нагадваць правілы эксплуатацыі электрабытавых прыбораў.
Пасля зыходу снегу наступае пажаранебяспечны перыяд – час палаў травы, таму асаблівая ўвага ўдзяляецца і пытанням узаемадзеяння насельніцтва і старэйшын вёсак з сельвыканкамамі, раённым аддзелам МНС па магчымых палах травы, тлумачаць патрабаванні па спальванні смецця і навядзенні парадку на прыдамавых тэрыторыях.
Па выніках прафілактычных рэйдаў некаторым грамадзянам выдадзены прадпісанні на выпраўленне выяўленых парушэнняў.
Алена КАРПУШЭНКА.
Надрукавана ў №22 ад 20.03.2018 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *