В Шумилинском районе на могиле воина-интернационалиста открыли памятник

Общество

У гонар афіцэра  і салдата
Мінула больш гадоў, чым было нашаму земляку старшаму лейтэнанту Віктару Іванавічу Угнявёнку ў сакавіку 1984-га, калі ён загінуў на афганскай вайне. Загінуў на чужыне, удалечыні ад роднай вёскі  Сосніна, дзе засталася яго матуля, загінуў, пацалаваўшы ў Новасібірску ў апошні раз сваю жонку і маленькую дачушку Надзейку…
Скажуць, такая доля вайскоўца-афіцэра, і будуць мець рацыю. Скажуць, ён мог не  ваяваць у той  дзіўнай афганскай вайне, мог спаслацца на тое, што дзіця, і таксама за імі будзе праўда.  Але ён быў не такога гарту, каб хавацца за нечую спіну,  каб маршыраваць на пляцы ў той час, калі афіцэр суседняга ўзвода абліваецца   потам ад спякоты на кабульскай зямлі. Менавіта пра гэты святы, несмяротны гонар афіцэра і гаварыў падчас адкрыцця помніка В. І. Угнявёнку на яго радзіме ў вёсцы Сосніна Дабейскага сельсавета старшыня савета Пскоўскай рэгіянальнай грамадскай арганізацыі “Гвардыя”, член саюза дэсантнікаў Расіі   Аркадзь Капланскі.
– Я добра ведаў Віктара, – гаварыў шаноўны госць. – Мы былі курсантамі аднаго вучылішча, з яго сцен  выйшла нямала  дастойных сыноў Айчыны. Былі сярод іх і генералы, і нават Герой Савецкага Саюза. І Віктар  наш – герой, ён быў мужным і адважным афіцэрам, быў салдатам той вайны. Яму не было тады і 27 гадоў…
Памяць не змеркне, не разбурыцца – гэта не помнік, якога не шкадуюць ні час, ні капрызы надвор’я. Пра такую нязгасную памяць гаварыў на адкрыцці помніка В. І. Угнявёнку намеснік старшыні райвыканкама А. М. Зайцаў. Герой будзе вечна служыць салдатам наступных пакаленняў прыкладам адданасці Радзіме.
Пра   вечную  памяць, пра ўдзячнасць матулі героя, Веры Андрэеўне Угнявёнак, не прамінулі сказаць ваенны камісар раёна  Алег Чарняўскі, група школьнікаў, якія разам са старшынёй Дабейскага сельвыканкама Ірынай Шалахавай прасачылі армейскі і баявы шлях В. І. Угнявёнка. Віктар з пахвальным лістом закончыў ваеннае вучылішча, быў  накіраваны камандзірам узвода ў Новасібірск. Праз два гады быў кінуты ў пякельны агонь афганскай вайны…
Помнік кавалеру ордэна Чырвонай Зоркі (пасмяротна) старшаму лейтэнанту Угнявёнку – даніна памяці ўсяго братэрства воінаў-афганцаў, і можа, найперш – сакурснікаў, былых сяброў Віктара, якіх прадстаўляў на ўрачыстасцях Аркадзь Капланскі. Маёр Капланскі  прыязджаў у мінулым годзе на дзень “афгана”, і тады абяцаў, што  дапамогуць баявыя сябры, увекавечаць памяць Віктара ў прыстойным гранітным помніку.
Ад імя раённага Савета дэпутатаў яго старшыня І. М. Новікава паабяцала, што адна з вуліц Шуміліна будзе насіць імя Угнявёнка. А ў сваю чаргу А. І. Капланскі абяцаў дапамагчы ў вырабе памятнай дошкі. Хутчэй за ўсё, гэтыя падзеі будуць прымеркаваны да дня  23 сакавіка – даты гібелі нашага земляка Віктара Угнявёнка.
Мікалай МАРОЗ.
Надрукавана ў №43 ад 04.06.2013 г.

В Шумилинском районе На могиле воина-интернационалиста открыли памятникУ гонар афіцэра  і салдата  Мінула больш гадоў, чым было нашаму земляку старшаму лейтэнанту Віктару Іванавічу Угнявёнку ў сакавіку 1984-га, калі ён загінуў на афганскай вайне. Загінуў на чужыне, удалечыні ад роднай вёскі  Сосніна, дзе засталася яго матуля, загінуў, пацалаваўшы ў Новасібірску ў апошні раз сваю жонку і маленькую дачушку Надзейку…  Скажуць, такая доля вайскоўца-афіцэра, і будуць мець рацыю. Скажуць, ён мог не  ваяваць у той  дзіўнай афганскай вайне, мог спаслацца на тое, што дзіця, і таксама за імі будзе праўда.  Але ён быў не такога гарту, каб хавацца за нечую спіну,  каб маршыраваць на пляцы ў той час, калі афіцэр суседняга ўзвода абліваецца   потам ад спякоты на кабульскай зямлі. Менавіта пра гэты святы, несмяротны гонар афіцэра і гаварыў падчас адкрыцця помніка В. І. Угнявёнку на яго радзіме ў вёсцы Сосніна Дабейскага сельсавета старшыня савета Пскоўскай рэгіянальнай грамадскай арганізацыі “Гвардыя”, член саюза дэсантнікаў Расіі   Аркадзь Капланскі.   – Я добра ведаў Віктара, – гаварыў шаноўны госць. – Мы былі курсантамі аднаго вучылішча, з яго сцен  выйшла нямала  дастойных сыноў Айчыны. Былі сярод іх і генералы, і нават Герой Савецкага Саюза. І Віктар  наш – герой, ён быў мужным і адважным афіцэрам, быў салдатам той вайны. Яму не было тады і 27 гадоў…   Памяць не змеркне, не разбурыцца – гэта не помнік, якога не шкадуюць ні час, ні капрызы надвор’я. Пра такую нязгасную памяць гаварыў на адкрыцці помніка В. І. Угнявёнку намеснік старшыні райвыканкама А. М. Зайцаў. Герой будзе вечна служыць салдатам наступных пакаленняў прыкладам адданасці Радзіме.  Пра   вечную  памяць, пра ўдзячнасць матулі героя, Веры Андрэеўне Угнявёнак, не прамінулі сказаць ваенны камісар раёна  Алег Чарняўскі, група школьнікаў, якія разам са старшынёй Дабейскага сельвыканкама Ірынай Шалахавай прасачылі армейскі і баявы шлях В. І. Угнявёнка. Віктар з пахвальным лістом закончыў ваеннае вучылішча, быў  накіраваны камандзірам узвода ў Новасібірск. Праз два гады быў кінуты ў пякельны агонь афганскай вайны…  Помнік кавалеру ордэна Чырвонай Зоркі (пасмяротна) старшаму лейтэнанту Угнявёнку – даніна памяці ўсяго братэрства воінаў-афганцаў, і можа, найперш – сакурснікаў, былых сяброў Віктара, якіх прадстаўляў на ўрачыстасцях Аркадзь Капланскі. Маёр Капланскі  прыязджаў у мінулым годзе на дзень “афгана”, і тады абяцаў, што  дапамогуць баявыя сябры, увекавечаць памяць Віктара ў прыстойным гранітным помніку.   Ад імя раённага Савета дэпутатаў яго старшыня І. М. Новікава паабяцала, што адна з вуліц Шуміліна будзе насіць імя Угнявёнка. А ў сваю чаргу А. І. Капланскі абяцаў дапамагчы ў вырабе памятнай дошкі. Хутчэй за ўсё, гэтыя падзеі будуць прымеркаваны да дня  23 сакавіка – даты гібелі нашага земляка Віктара Угнявёнка.Мікалай МАРОЗ.Надрукавана ў №43 ад 04.06.2013 г.



2 комментария по теме “В Шумилинском районе на могиле воина-интернационалиста открыли памятник

  1. А грошы то расійскія? Што мы пабіраемся? А там пскапсія малайцы!А мы як бедные родственнікі. У нас зарплата па 600 бак.Хаця б у тых, хто адкрывал помнік. Калі мы пабагацеем?

  2. Добра, што ўшанавалі памяць нашага земляка. Асабістую памяць, бо ніхто і нішто не павінна быць забыта. Вайсковец чэсна выконваў свой доўг жаўнера і быў верны армейскай прысязе.
    А вось з назвай вуліцы не трэба спяшацца. Ветэраны Другой Сусветнай вайны забяспечылі нам мірнае неба над галавой, а «афганцы» — удзельнікі каланіяльнай вайны ў далёкай краіне ніякага дачынення да гэтага не маюць. Савецкі мілітарызм 80-х гадоў не мае права на існаванне ў сучаснай Беларусі. Інакш каб ён зноў не паўтарыўся дзе небудзь у Сірыі…Ваенна-палітычны саюз Расея-Беларусь яшчэ ніхто не адмяняў…

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *