Итоги пятилетки – основная тема встреч руководителя района с трудовыми коллективами

Актуалии Общество

Кіраўнік раёна: сустрэчы ў калектывах
У мінулую пятніцу старшыня раённага выканаўчага камітэта Вальдэмар Антонавіч Падляшчук сустрэўся з калектывам райспажыўтаварыства.
Акрэсліваючы шлях, пройдзены Шумілінскім раёнам за пяць год, кіраўнік раёна нямала ўвагі ўдзяліў развіццю гандлёвай галіны ў рэгіёне. Ён адзначыў, што ў сферы гандлю зроблена за пяць год нямала па прывабнасці магазінаў, будаўніцтву новых гандлёвых аб’ектаў, пашырэнню асартыменту тавараў, больш прадметнаму задавальненню патрэб насельніцтва.
Але наперадзе ў калектыву райспажыўкааперацыі яшчэ больш напружаныя задачы, адзначыў Вальдэмар Антонавіч. Найперш — па павелічэнню платных паслуг. А для гэтага ў нашых магазінах павінны быць больш шырокі выбар адзення, створаны фірменныя секцыі. Цывілізаваным павінна стаць абслугоў-ванне і на рынку. Кіраўнік раёна паставіў задачу адысці ад “падножнага гандлю”. Вялікі фронт работы для гандлёвай сферы па прыдарожнаму сэрвісу, па развіццю іншых, запатрабаваных насельніцтвам, паслуг.
Гандаль павінен ісці ўперадзе, а не даганяць. Гэта — патрабаванне часу, перакананы старшыня райвыканкама.
Аліна ПЯТРОВА.
Надрукавана ў №77 ад 5.10.2010.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *