Активисты Шумилинской районной организации товарищества инвалидов по зрению помогли пожилым пациентам больницы в Николаево

Общество

Актывісты БелТІЗа наведалі Мікалаёва
Члены раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання Беларускага таварыства інвалідаў па зроку праводзяць не толькі цікавыя забаўляльныя мерапрыемствы, удзельнічаюць у розных конкурсах, але і займаюцца дабрачыннасцю. Нядаўна яны наведалі Мікалаёўскую бальніцу, прывезлі састарэлым гуманітарную дапамогу.
Адзенне для нашых пацыентаў  вельмі дарэчы, кажуць  медсёстры Мікалаёўскай бальніцы.  Яны задаволены ўвагай да бальніцы і да пацыентаў.
Па словах старшыні праўлення раённай арганізацыі БелТІЗ Галіны Фёдараўны Маркавай, нядаўна размеркавалі сярод састарэлых, пенсіянераў, інвалідаў, маламаёмасных лю-дзей 320 кілаграмаў гуманітарнай дапамогі (у асноўным адзенне), што выдзеліла раёну  абласная арганізацыя БелТІЗ. “А потым Ніна Рыгораўна Сіпко, член праўлення раённай арганізацыі, прапанавала самім сабраць гуманітарную дапамогу і адвесці яе ў бальніцу сястрынскага догляду, – кажа Галіна Фёдараўна. – Практычна ўсе члены нашай арганізацыі (а іх ўсяго налічваецца 57 чалавек) падтрымалі гэтую ініцыятыву. І мы актыўна ўключыліся ў работу – прыносілі сукенкі, кофты, штаны і іншае летняе і зімовае адзенне. Па нашай просьбе  дапамаглі і прыха-джане касцёла Маці Божай Фацімскай. І вось з сабранай гуманітарнай дапамогай мы дэлегавалі нашых актывістаў Н. Р. Сіпко і Н. Р. Масько ў Мікалаёва”.
“З такой місіяй наведалі Мікалаёўскую бальніцу ўпершыню, – кажа Ніна Рыгораўна. – Падарылі пацыентам бальніцы часцінку ўвагі і дабрыні свайго сэрца. І на душы ад гэтага было  вельмі прыемна. Думаю, і надалей мы будзем праводзіць падобныя дабрачынныя акцыі”.
Ларыса ЗАЙЦАВА.
Надрукавана ў №45 ад 11.06.2013 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *