Когда бывает невтерпёж…

Общество

Кожны з нас бывае пасажырам…
Доўгі час  непрыемнай   прыезджаму чалавеку і шумілінцу была прыбіральня, што месцілася побач з будынкам чыгуначнага вакзала.  Пад прэсам скаргаў і волі раённых улад прыбіральню знеслі, і кіраўніцтва Віцебскага аддзялення Беларускай чыгункі знайшло магчымасць адвесці месца для туалетаў у самім будынку вакзала.  Здавалася б,  добрую справу зрабілі, аднак жа скаргаў пазбегнуць не ўдалося.
Пасажыр з Обалі, які выйшаў па службовых справах у Шуміліне, аказаўся ў тупіку, бо не ведаў, куды кінуцца, каб справіць свае натуральныя патрэбы. Прыбіральня на вакзале была зачынена. Ён кінуўся па вуліцы Вакзальнай, апытваў людзей у пошуку туалета. Многія паціскалі плячамі, той-сёй паказваў на двор за будынкам КБА, маўляў, там павінен быць, а нехта параіў падбегчы на аўтобусную станцыю, праўда, там ён платны…
Тая скарга не паспела “астыць”, як дзверы кабінета адчыніў яшчэ адзін пасажыр і ўзяўся абурацца: што за парадкі, калі ёсць прыбіральня, навошта яе зачыняюць? Ён расказаў   гісторыю пра тое, як ехаў з Віцебска з унукам, як таму, даруйце, прыспічыла, а тут санітарная зона. Пачакалі,  а калі санітарная зона мінула, утварылася ў туалет чарга. Яны вырашылі дачакацца Шуміліна і  наведаць прыбіральню на вакзале. Але   яна была на замку. Уверсе на сцяне мацавалася шыльда з надпісам: “Туалет працуе за 30 хвілін да адпраўлення цягніка”. У той дзень хлапчук ледзьве дабег да сваёй кватэры.
Гэта было ў тую пару, калі гуляла завіруха сумна вядомага цыклона Хаўер. Яшчэ пасажыр расказаў пра тое, як бачыў тады за вуглом будынка вакзала заклапочаную жанчыну, якая не ведала, куды завесці маленькую дачку, каб тая справіла патрэбу. Яны, даруйце, размясціліся тут жа, хаця ў такое надвор’е гэта паходзіла на здзек…
Вось такая праблема. Мы спачатку патэлефанавалі на аўтастанцыю. Там запэўнілі, што пытанне ў іх даўно знята. Білет каштуе 750 рублёў, і калі адсутнічае касірка, абілечвае за паслугу сама прыбіральшчыца.
Крыху іншая сітуацыя з прыбіральняй, што  на чыгуначным вакзале.  Размаўляем з начальнікам станцыі Шуміліна А. У. Атрошчанкам. На думку Анатоля Уладзіміравіча, няма сэнсу ўводзіць платныя туалеты (тады трэба  трымаць дадаткова адну, а то і дзве адзінкі касіраў). Між тым  ён выказаў абурэнне тым фактам, што нейкія дзікуны выламалі жывасілам краны ў туалетах, паламалі керамічную плітку. Таму для розных бамжоў прыбіральні будуць зачынены, яны будуць толькі для пасажыраў. Ну, а ў той сітуацыі, пра якую распавялі мы ў пачатку нататкі,  А. У. Атрошчанка  раіў пасажырам звяртацца да  білетнага касіра, якая не адмовіць у паслузе.
Мікалай МАРОЗ.
Надрукавана ў №32 ад 23.04.2013 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *