Молодёжная ярмарка вакансий прошла в Шумилино

Молодёжь Новости Общество

Прапанавалі работу на лета. 24 красавіка ў Шуміліне прайшоў маладзёжны кірмаш вакансій, на які былі запрошаны старшакласнікі шумілінскіх школ.

Моладзь Шуміліншчыны віталі намеснік старшыні райвыканкама Святлана Цімашэнка і першы сакратар райкама БРСМ Вікторыя Беляева.

Начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Ларыса Жукава расказала пра асаблівасці працаўладкавання непаўналетніх, рэжым іх працы, працягласць рабочага часу і іншае. Яна прадставіла арганізацыі і прадпрыемствы, якія прапануюць маладым людзям часовую работу ў летні час.

У сваіх выступленнях прадстаўнікі арганізацый і прадпрыемстваў раёна расказвалі пра асаблівасці працы на працоўных месцах, якія прапаноўваюцца моладзі. Так, сельгаспрад-прыемствы прапанавалі па 3-5 працоўных месцаў на зернетаках і складах падчас уборкі жніва, лясгас запрасіў старшакласнікаў на праполку ў гадавальнік лясных культур, ПМК-70 – рознарабочымі на будаўнічыя пляцоўкі.

Прадстаўнік студатраднага руху Кірыл Трафімаў нагадаў гісторыю студатрадаў Беларусі, расказаў пра галоўныя аб’екты, на якіх працавалі і будуць працаваць сёлета беларускія студэнты. Студэнты таксама працуюць праваднікамі на чыгунцы, выхавальнікамі ў дзіцячых аздараўленчых лагерах, рабочымі на розных будоўлях, у тым ліку і за межамі Беларусі. Кожны удзельнік кірмашу атрымаў буклеты з прапановамі і нарматыўнымі дакументамі.

Пасля завяршэння плянарнай часткі старшакласнікі мелі магчымасць падысці да прадстаўнікоў арганізацый, каб скласці канкрэтную размову пра сваю летнюю працу. Дарэчы, найбольшую цікаўнасць выклікала прапанова Шумілінскага лясгаса.

Сяргей ЕРМАЛАЕЎ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *