Рыбка ценой в 6 миллионов за килограмм

Происшествия Экология

“Дарагая” рыбка ад небагатага ўлову
Надоўга запомніць сваю рыбалку жыхар г. п. Шуміліна, які дабываў рыбу забароненымі прыладамі (стаўнымі пераноснымі пасткамі (вяршы)  ў перыяд вясенняй забароны. На возеры Мошна ён незаконна вылавіў чатырох карасёў залатых, 9 лінёў, 32 плоткі. Тым не менш небагаты ўлоў агульнай вагай 1,5 кг ацэнены ў 9 мільёнаў 720 тысяч рублёў (!).
Да слова, нанесены прыродзе ўрон вылічваецца не ад вагі рыбы, а ад яе колькасці. Дадзены факт парушэння прыродаахоўнага заканадаўства разглядаецца Шумілінскім РАУС для прававой ацэнкі.
Гарадоцкая міжраённая інспекцыя аховы жывёльнага і расліннага свету просіць пра ўсе выпадкі выяўлення фактаў парушэння прыродаахоўнага заканадаўства паведамляць на тэлефон “гарачай лініі” 8(02139)4-02-10.
В. НОВІКАЎ,  начальнік Гарадоцкай міжраённай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету.
Надрукавана ў №45 ад 11.06.2013 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *