Поножовщина в шумилинском общежитии

Происшествия

Любоўны трохкутнік: алкаголь, рэўнасць і кроў
Гэта трагедыя разыгралася на мінулым тыдні ў адным з інтэрнатаў райцэнтра.
Сям’я Мошкіных (імёны і прозвішчы зменены па этычных меркаваннях) ніколі не вызначалася добрымі паводзінамі. Віталь і Святлана ў свае 30 з невялікім пастаяннай працы не мелі, перабіваліся выпадковымі заробкамі. Адзінае, што хвалявала гэту сямейную пару, было спіртное. Разам пілі, разам гулялі – вось на гэтым і трымаўся іх саюз.
У мінулым годзе Віталя накіравалі на прымусовае лячэнне ад алкагалізму ў лячэбна-працоўны прафілакторый. Вось тут бы і Святлане задумацца, спыніцца. Толькі вось дзе там! Жанчына хутка знайшла палюбоўніка: Іван Крулін даўно на яе паглядваў ды яшчэ з грашыма (на заробкі ў Расію ездзіў). Такі шанс яна не магла не скарыстаць. І вось праз месяц-другі пасля адпраўкі мужа ў ЛПП Святлана піла-гуляла ўжо з палюбоўнікам.
Віталь даведаўся пра любоўныя пахаджэнні жонкі і вырашыў, што пасля ЛПП развядзецца. Паведаміў пра гэта Святлане, тая не была супраць.
У пачатку лета Віталь вярнуўся дадому, жыў у сваякоў. Неяк патэлефанаваў жонцы, каб пагутарыць пра іх сына. Хаця на справе, лёс нашчадкі іх цікавіў мала. Справа ў тым, што ў Мошкіных адабралі сына і адправілі ў прытулак. Сустрэліся, дамовіліся, што разам паедуць да малога. Таксама дамовіліся, што дэталі паездкі абмяркуюць увечары.
Як і было дамоўлена, вечарам Віталь прыйшоў да Святланы, там сустрэў Івана. Муж сказаў палюбоўніку, што не супраць іх адносінаў і што ў бліжэйшы час са Святланай развядзецца, пажадаў ім сямейнага шчасця. Размову прадоўжылі за сталом.
А закончылася яна панажоўшчынай. Палюбоўнік Іван прыраўнаваў Віталя і нанёс яму два ўдары нажом, пашкодзіў лёгкія.
На шчасце, раўніўца спынілі суседзі, а хуткая дапамога паспела ў час.
Івана ў той жа вечар арыштавалі і ўзбудзілі крымінальную справу. Згодна з заканадаўствам, нанясенне цяжкіх цялесных пашкоджанняў  караецца  да 8 год пазбаўлення волі.
А. ЯФРЭМАЎ, следчы раённага аддзела Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь.
Надрукавана ў №45 ад 11.06.2013 г.



3 комментария по теме “Поножовщина в шумилинском общежитии

  1. Не два, а шесть ножевых ранений. Эту Светлану, алкоголичку с заторможенным развитием, давно нужно было изолировать от общества, а не грозить пальчиком, как школьнице младших классов.Этим бы сберегли здоровье многим людям.

  2. Ночные пьяные оргии в семье «Мошкиных» продолжаются. Ждем очередную жертву пьяного разбора или другой криминал.

  3. И в самом деле, получается как в той басне Крылова: «А Васька слушает да ест». Неужели наши власти не в состоянии применить силу к каким то задрипанным люмпенам? Это же не вооружённые бандиты в конце концов…
    Профилактика правонарушений и преступности в первую очередь должна быть направлена на то, чтобы отбросы общества не отравляли жизнь добропорядочным, законопослушным гражданам.Строго оградить проживание опустившихся на дно жизни особей от приличных людей. А то складывается впечатление, что приличным гражданином быть невыгодно…

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *