У Обалі згарэў хлеў з куранятамі

Крымінал. Здарэнні

У Обалі згарэў хлеў з куранятамі
31 студзеня здарыўся пажар у Обалі, у якім згарэў хлеў з куранятамі. Дом і лазню ўдалося выратаваць.


Паведамленне ў аператыўную часць РАНС пра загаранне дачнага дома ў Обалі паступіла ў 5.54. Калі да месца здарэння прыбылі выратавальнікі, назіралася гарэнне хлява. У выніку пажару пашкоджаны дах, столевае перакрыцце, маёмасць, сцены.
Дзве пабудовы – дом і лазню – выратавальнікам удалося адваяваць у агня.
Прычыны пажару высвятляюцца. Хутчэй за ўсё прычынай стала парушэнне правілаў эксплуатацыі электрасетак і электраабсталявання.
Вадзім ПІВАВАРАЎ, інспектар РАНС.
Апублікавана ў №9 ад 04.02.2020 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *