Убийство в Добее

Происшествия

Забойства на ферме
8 сакавіка а дванаццатай гадзіне ночы адбылося забойства на малочна-таварным комплексе ААТ “Прыазёрны мір”. Як было ўстаноўлена супрацоўнікамі крымінальнай міліцыі і раённага аддзела Следчага камітэта, пасля распівання спіртных напіткаў двое жывёлаводаў пасварыліся, адзін з іх (раней судзімы) кінуўся на другога з нажом і нанёс 13 нажавых раненняў. А потым падпаліў падсобнае памяшканне. На месца здарэння выехалі работнікі РАНС. Агонь утаймавалі.
Забойца затрыманы і знаходзіцца ў ізалятары часовага ўтрымання РАУС. Шумілінскім раённым аддзелам Следчага камітэта ўзбуджана крымінальная справа.
Р. КУРКЛІНСКІ, начальнік Шумілінскага аддзела Следчага камітэта.
Надрукавана ў №19 ад 11.03.2014 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *