Шумилинские коммунальники заняли третье место в областном смотре-конкурсе художественной самодеятельности

Новости

Трэція, дыпламаваныя
Шумілінскія камунальнікі не засталіся ў баку ад VII агляду-конкурсу калектываў мастацкай самадзейнасці  прадпрыемстваў ЖКГ вобласці, які праводзіўся ў Докшыцах пад дэвізам “Чалавек слаўны працаю”.
Рыхтаваліся да агляду-конкурсу старанна, сур’ёзна. Кіраўнік групы, намеснік дырэктара УП ЖКГ па ідэалагічнай рабоце Таццяна Лявонава падключыла да ўдзелу пераважна моладзь, а таксама вопытных  артыстаў сцэны Юрыя Міцькіна і Івана Гусакова.
У арыгінальным нумары аб прафесійнай дзейнасці трое самадзейных артыстаў – Таццяна Лявонава, Людміла Дубоўская, Настасся Малашонак – паланілі сваёй непадкупнай шчырасцю і трапнасцю дыялогаў. Удала выступіў на докшыцкай сцэне юрысконсульт Аляксей Шчарбакоў. Выдатны талент артыста арыгінальнага жанру  ў маналогу А. Хайта “Ступенькі” паказаў аператар кацельні Іван Гусакоў.
У шумілінскіх камунальнікаў дыпломы ў намінацыях : “Лепшы выканаўца арыгінальнага жанру”, “Лепшы нумар аб прафесійнай дзейнасці”. Сярод дзевяці каманд, якія ўдзельнічалі ў аглядзе-конкурсе, нашы землякі сталі трэцімі – услед за калектывамі УП ЖКГ Лёзна і Міёры.
Мікалай ЯНЧЫН.
Надрукавана ў №45 ад 11.06.2013 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *