Рынок труда Шумилинского района: сотни вакансий, десятки профессий

Актуалии Общество Экономика

Сотні вакансій, дзясяткі прафесій
Колькасць вакансій на прадпрыемствах нашага раёна заўжды значна перавышала колькасць зарэгістраваных беспрацоўных. Вось і на 1 чэрвеня на 91 беспрацоўнага прыходзіцца больш за 230 вакансій. Іншая справа, што не заўжды прафесійны і адукацыйны ўзровень беспрацоўнага адпавядае прапанаванай вакансіі. Ці адсутнічае жаданне з боку асобных “беспрацоўных”, якія зрабілі “беспрацоўе”  сваім пастаянным заняткам ці прыкрыццём нежадання працаваць.
Шумілінскі раён – сельскі, таму шмат свабодных месцаў працы ў сельгаспрадпрыемствах. Тут запрашаюць прадстаўнікоў масавых прафесій: жывёлаводаў, аператараў машыннага даення (“Ляжні”, “Сіроцінскі, Прыазёрны мір”, “Прыдзвінскі”), трактарыстаў-машыністаў, вадзіцеляў (“Лаўжанскае”, “Шумілінскі райаграсэрвіс”, “Прыдзінскі”, “Прыазёрны мір”). Знойдуць работу і спецыялісты. Інжынеры і механікі патрабуюцца паўсюдна: свабодныя пасады галоўных інжынераў (“Ляжні”, “Сіроцінскі”),  інжынераў, інжынераў-электрыкаў, механікаў (“Прыазёрны мір”, “Прыдзвінскі”),  загадчыка машыннага двара (“Прыдзвінскі”). Ветурачы і аграномы патрабуюцца ў “Ляжні”, “Прыдзвінскі” і “Райаграсэрвіс”, галоўны заатэхнік і заатэхнік – у “Прыазёрны мір”, заатэхнік – у “Сіроцінскі”, “Райаграсэрвіс” і “Прыдзвінскі”. Спецыялісты рознага узроўню запрашаюцца ў “Прыазёрны мір” (брыгадзіры), “Сіроцінскі” (намеснік па вытворчасці), “Прыдзвінскі” (намеснік па ідэалогіі). Патрабуюцца ў гаспадарках токар і зваршчык, загадчык нафтасклада і начальнік базы мінеральных угнаенняў.
Ёсць вакансіі і на перапрацоўчых прадпрыемствах: СТАА “Вітконпрадукт” прапаноўвае работу апрацоўшчыкаў птушкі, машыністаў мыечных машын, фасоўшчыкаў. Льнозаводу патрабуюцца зваршчык, вадзіцель, трактарысты, машыніст кацельні,  рабочыя.
Муляра, бетоншчыка, станочніка, зваршчыка, падсобных рабочых запрашае “ПМК-70”.
Ёсць работа для меліяратараў – Шумілінскаму ПМС патрэбны тэхнік-гідратэхнік, інжынер-механік, майстар, замершчык.
Шмат свабодных месцаў працы ў жыллёва-камунальнай гаспадарцы. УП ЖКГ прапаноўвае работу інжынерам, бухгалтару, майстру (“Водаканал”), рабочым: слесару, рабочаму па абкосу, рабочаму па комплекснай уборцы, трактарысту, машыністу помпавых установак, машыністу кацельні (Башні).
КУП БАН запрашае прыёмшчыкаў заказаў (Ляжні, Мішневічы, Мішкавічы, Добрына, Мікалаева, Кардон, Сураўні), падсобных рабочых, абутніка, краўца, аператара пральнай машыны, столяра-станочніка.
Ажывілася работа на Обальскім керамічным заводзе. Прадпрыемства запрашае інжынера-тэхнолага, майстроў, механікаў, зваршчыка, вадзіцеляў, трактарыстаў, бульдазерыстаў, электраманцёраў, токара, фрэзероўшчыка, машыністаў перадатачных мастоў, рабочых у розных вытворчых працэсах.
Па ранейшаму шмат вакансій ў Шумілінскай цэнтральнай бальніцы: урачы, фельчары-акушэры, фельчары-лабаранты, медыцынскія сёстры, зубныя фельчары, правізары – усе знойдуць работу.
Аддзел адукацыі райвыканкама прапаноўвае работу выхавальнікам (д/с №2, Обаль, Слабада), педагогам-псіхолагам, галоўнаму бухгалтару і бухгалтарам, вадзіцелям, зваршчыку, слесару-сантэхніку.
Для творчых прафесій ёсць вакансіі ў аддзеле культуры райвыканкама: кіраўнік гуртка дома рамёстваў, метадысты метадычнага цэнтра, кіраўнік эстраднага ансамбля (Шумілінскі ГДК).
Больш за дваццаць вакансій у Шумілінскім лясгасе: намеснік дырэктара па ідэалагічнай рабоце, эканамісты, інжынер-лесапатолаг, майстар лесу, памочнік ляснічага, леснікі, вальшчык лесу, токар, муляр, і іншыя.
За больш падрабязнай  інфармацыяй па пытаннях працаўладкавання, перакваліфікацыі, умоў працы па названых вакансіях трэба звяртацца непасрэдна на прадпрыемствы ці ў аддзел занятасці ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароны райвыканкама.
Падрыхтаваў Сяргей ЕРМАЛАЕЎ.
Надрукавана ў №45 ад 11.06.2013 г.



3 комментария по теме “Рынок труда Шумилинского района: сотни вакансий, десятки профессий

  1. Вакансий море, да з\п копеечные. В России горбатиться приходится, так хоть есть за что. Пол-Шумилино работает в россии. иначе как строиться, как детей поднимать, семью содержать. отдохнуть норамльно, опять же деньги нужны.

  2. Господи когда это кончиться. Если нормальная работа ,то она всегда занята. А когда руководитель не может работать со специалистами — там и вакансии.

  3. Скоро вся страна будет одной сплошной вакансией.Смотрите сколько зарабатывают на аналогичных специальностях в России,Латвии и думайте сами.Главное принять решение и все…

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *