На рабочем совещании в райисполкоме рассматривался вопрос заготовки кормов и развития животноводства

Актуалии Президент

Дождж псуе нервы аграрыям. і не толькі
Дажджы, якія сталі амаль штодзённай з’явай, спрыяюць буйнаму росту траў, але яны ж ствараюць рэальную перашкоду для корманарыхтоўкі. Сёння тэхніка гразне на палях, дождж псуе нервы аграрыям. І не толькі. Тым не менш даведзеныя заданні па нарыхтоўцы кармоў будуць выкананы. Такую перакананасць выказаў учора на пашыранай нарадзе старшыня райвыканкама У. П. Куранны.
На дапамогу вяскоўцам павінен прыйсці горад, падкрэсліў Уладзімір Пятровіч. У сувязі з гэтым даведзены заданні для кожнага гарадскога працоўнага калектыву – у разліку 150 кг зялёнай масы на аднаго працуючага.
У блоку сельскагаспадарчых пытанняў кіраўнік раёна звярнуў таксама увагу на неабходнасць навядзення парадку на фермах і мехдварах, захавання тэхнікі бяспекі пры рабоце на сянажных траншэях, азнаямлення механізатараў, занятых на касьбе, з расцэнкамі па кожнаму віду работ, карэннага паляпшэння работы ветэрынарнай і племянной службаў па ўзнаўленні малочнага статку, іншыя пытанні.
Што датычыць пытанняў па аплаце за здадзеных цялят, з якімі людзі звярнуліся ў тым ліку і ў рэдакцыю раённай газеты, старшыня райвыканкама даў даручэнне ўпраўленню сельскай гаспадаркі ўзяць сітуацыю пад кантроль і тэрмінова разлічыцца з насельніцтвам.
Аліна КАНСТАНЦІНАВА.
Надрукавана ў №45 ад 11.06.2013 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *