Для любителей тяжёлой атлетики в ФСК «Здоровье работает тренажерный зал

Здоровье Спорт, туризм

Пасля работы – у спартыўны клуб

У трынажорнай зале ФСК "Здароўе"

Восенню 1990 года трэнажорная зала фізкультурна-спартыўнага клуба “Здароўе” ўпершыню адкрыла дзверы для аматараў цяжкай атлетыкі. З той пары інструктарам-метадыстам працуе тут Пётр Рудоў. За дваццаць гадоў трэнажорная зала стала сапраўднай “меккай” для аматараў здаровага ладу жыцця. Як адзначае Пётр Рудоў, у большасці сюды прыходзяць займацца для падтрымання добрай фізічнай формы.
“Заняткі на сілавых трэнажорах і з “жалезам” умацоўваюць сардэчна-сасудзістую сістэму, здымаюць нагрузкі і стрэс пасля працоўнага дня, прыводзяць арганізм у нармальны тонус, – дае кансультацыі інструктар-метадыст. – Адны прыходзяць сюды, каб набраць мышачную масу, другія ж, асабліва дзяўчаты і жанчыны, – каб скінуць вагу”.
Дарэчы, у трэнажорнай зале пачынаў займацца гіравым спортам чэмпіён Беларусі, майстар спорту па гіравым спорце Іван Маскалькоў.
“Дастаткова трэнажораў як для аматарскіх заняткаў, так і для прафесійных, – расказвае Пётр Рудоў, – пакрыху і новыя сучасныя станкі з’яўляюцца”.
Як паведаміў начальнік аддзела фізічнай культуры, спорту і турызму райвыканкама С. У. Каржуеў, у бліжэйшы час з’явяцца яшчэ некалькі новых трэнажораў.
Акрамя трэнажорнай залы, ФСК “Здароўе” прапаноўвае аматарам здаровага ладу жыцця і актыўнага адпачынку заняткі валейболам, настольным тэнісам, баскетболам, міні-футболам, рытмічнай гімнастыкай, займацца ў групах агульнай фізічнай падрыхтоўкі.
“ФСК “Здароўе” стаў даволі папулярным. Тут штогод займаецца каля двухсот чалавек, – адзначае старшыня клуба І. Г. Прасветава. – Асабліва радуе той факт, што апошнія два-тры гады ў спартыўную залу актыўна пацягнулася моладзь, у тым ліку і сельская”.
За апошні час значна павялічылася колькасць груп, аснову якіх складаюць работнікі арганізацый і прадпрыемстваў. “Прапісаліся” ў спартыўнай зале ФСК “Здароўе” аматары здаровага ладу жыцця з РАУС, ПМК-70, “Лаўжанскае”, “Аховы”, РАНС, ДРБУ-204, камунгасу і “Райаграсэрвісу”. Для многіх стала добрай завядзёнкай пасля работы ісці ў спартыўную залу.
Граматныя спецыялісты-інструктары, індывідуальны падыход да кожнага, магчымасць выбару відаў спорту і спартыўных методык, а таксама невялікая аплата – гэта і стала залогам поспеху і папулярнасці ФСК “Здароўе”. Больш падрабязную інфармацыю пра фізкультурна-спартыўны клуб можна атрымаць па тэл. 4-16-78.
Алесь ПАЎЛІЙ

Надрукавана ў №78 ад 8.10.2010 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *