Шумилинские спортивные новости

Новости Спорт, туризм

Грэка-рымская барацьба
У Мінску прайшло першынство Беларусі па грэка-рымскай барацьбе сярод выхаванцаў ДзЮСШ. На рахунку обальскіх барцоў, якіх трэніруе Пётр Ганушчанка, два трэція месцы –  у Дзмітрыя Кучмарова і Ягора Ганушчанкі (вагавая катэгорыя 59 кг).

Міні-футбол
ФК “Шуміліна” выступае ў адкрытым першынстве Бешанковіцкага раёна па міні-футболе. У першым матчы нашы землякі прайгралі камандзе “Сянно” з лікам 2:4 (у нас двойчы вызначыўся Андрэй Мазанкоў),  у другой сустрэчы з лікам 3:1 перамаглі “Райгаз” (два галы забіў Станіслаў Лісейцаў, адзін – Аляксандр Архіпаў).
*  *  *
Завяршыўся кругавы этап Альтэрнатыўнай лігі г. Віцебска па міні-футболе. ФК “Шуміліна” з 16-ці каманд заняў шостае месца. У бліжэйшыя выхадныя нашы футбалісты правядуць матч 1/8 фіналу.

Шахматы
Ушачы прымалі ўдзельнікаў міжраённага шахматнага турніру.  За перамогу змага-ліся шахматысты з Глыбокага, Ушачаў, Докшыц, Шуміліна і Лепеля. У камандным заліку шумілінская каманда стала другой, перамаглі глыбоцкія шахматысты. У асабістым заліку ў дзясятцы лепшых Мікалай Радайкін і Уладзімір Зелянкоў. Асабліва хочацца выдзеліць і яшчэ аднаго нашага земляка: Алег Далімаеў за дзесяць(!)  хадоў абыграў Антона Дрокіна з Докшыц –  неаднаразовага чэмпіёна вобласці сярод сельскіх раёнаў.
Надрукавана ў №22 ад 20.03.2015 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *