Светлана Барановская на чемпионате Европы завоевала золото

Актуалии Новости Спорт, туризм

Святлана  Бараноўская – чэмпіёнка  Еўропы

У Швейцарыі прайшоў чэмпіянат Еўропы па вавінам в’ет во дао, у якім выступалі нацыянальныя каманды з 14 еўрапейскіх краін. У камандным заліку нацыянальная зборная Беларусі заняла трэцяе месца, на рахунку беларускіх спартсменаў  – чатыры залатыя, адзін сярэбраны і тры бронзавыя медалі. Значны ўклад у медальную скарбонку беларускай зборнай унесла і наша зямлячка Святлана Бараноўская.


Майстар спорту Святлана Бараноўская ў “паядынках” выступала ў вагавой катэгорыі да 67 кг. Святлана пераканаўча выйграла свае паядынкі і стала чэмпіёнкай Еўропы.
У Святланы Бараноўскай яшчэ і бронзавы медаль еўрапейскага першынства, які яна разам з Кацярынай Сысоевай з Магілёва заваявала ў парным комплексе з кароткай зброяй.
Рэдакцыя раённай газеты шчыра віншуе  Святлану Бараноўскую з высокім спартыўным дасягненнем і жадае новых бліскучых перамог на міжнароднай арэне.
Аляксандр ШЭДЗЬКО.
Надрукавана ў №53 ад 08.07.2016 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *