Спорт-дайджест

Новости Спорт

Шахматы
Дзень пажылых людзей  шахматысты раёна адзначылі традыцыйным турнірам.
Спаборніцтвы сабралі не толькі тых, хто па гадах адпавядае статусу пажылога чалавека, а і маладых спартсменаў. Такая “сумесь” надала турніру дынамічны і бескампрамісны характар.
Па выніках гульняў пароўну ачкоў набралі У. М. Любімаў з Обалі і малады шахматыст Аляксандр Марцінайціс, у асабістай сустрэчы перамогу адстаяў Аляксандр. Трэцім стаў Дзмітрый Шэўчык.
Не прамінулі спартсмены згуляць і ў “хуткія” шахматы (па 5 хвілін на партыю). У тройку лідараў трапілі Аляксандр Марцінайціс, У. М. Вярлоў і Дзмітрый Шэўчык. Дадатковы круг усё расставіў па сваіх месцах: першае ў Дзмітрыя, другім быў У. М. Вярлоў, трэцім — Аляксандр.
Мікалай ЯНЧЫН.

Летні біятлон
Завяршаецца сезон па летнім біятлоне. Апошнім стартам юных біятланістаў будзе першынство Беларусі сярод выхаванцаў ДЮСШ, якое пройдзе 8-10 кастрычніка ў Наваполацку.
За каманду “Віцебск-1” будзе выступаць наша зямлячка Ганна Сола. А за права выступаць у складзе каманды “Віцебск-2” таленавітыя біятланісты спаборнічалі 1 кастрычніка на турніры, што прайшоў у Віцебскім вучылішчы алімпійскага рэзерву. Двое выхаванцаў Генадзя Салапаева – Кірыл Цюрын і Вольга Гаўрылкіна – занялі трэція месцы, тым самым атрымалі права выступаць за другую каманду вобласці.

Спартакіяда дарожнікаў вобласці
1-2 кастрычніка ў Новалукомлі прайшла спартакіяда сярод калектываў “Віцебскаблдарбуд”.
За перамогу змагаліся 17 каманд. Каманда ДРБУ-204, якая на працягу апошніх гадоў займала лідзіруючыя пазіцыі ў спорце, і на гэты раз выступіла годна, заваяваўшы выніковае трэцяе месца. Найбольш удала шумілінскія спартсмены выступілі ў гіравым спорце. Станіслаў Куталоўскі і Уладзімір Галуза заваявалі для каманды трэцяе месца. Па стральбе з пнеўматычнай зброі каманда была чацвёртай. Няблага выступілі лёгкаатлеты. Крыху не пашанцавала футбалістам: у турніры па міні-футболе (дарэчы, капітанам каманды быў кіраўнік прадпрыемства Руслан Насцюшкін) у роўнай барацьбе саступілі ў рашаючых матчах, заняўшы дзевятае месца.
Аляксандр ШЭДЗЬКО.
Надрукавана ў №78 ад 8.10.2010 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *