Принцип домино. Упал сам – потяни другого

Общество

Прынцып даміно
У мінулую сераду пад кіраўніцтвам намесніка старшыні райвыканкама А. М. Зайцава прайшло сумеснае пасяджэнне грамадскага пункта аховы парадку і наглядальнай камісіі.
На мерапрыемства дабравольна ці пры дапамозе супрацоўнікаў унутраных спраў з’явіліся 11 чалавек. За аднымі з іх устаноўлены міліцэйскі нагляд, іншыя вось-вось і трапяць у ЛПП. Якія б праблемы гэтыя асобы не трансліравалі, корань іх – у злоўжыванні алкаголем. Прычым, узрост у гэтай справе не мае ніякага значэння. Як толькі ўсімі дзеяннямі чалавека пачынае кіраваць алкагольная смага, усё ў ягоным жыцці імгненна рушыцца: разбураецца сям’я, знікаюць сябры, губляецца месца працы разам з чалавечай годнасцю.
Калі пастарацца неяк абагуліць убачанае і пачутае, то магчыма выдзеліць некалькі тыпажоў. Насцярожвае той факт, што ўсё больш выразна выступае “герой”, які нідзе не працуе, а жыве за кошт дапамогі, якая выплачваецца па догляду за састарэлымі бацькамі. “Ніяк не магу зразумець, – выказвае здзіўленне Анатоль Мікалаевіч у ходзе гутаркі, – як такое магчыма, каб родны сын даглядаў маці за грошы”. “Ну, калі ёсць такая магчымасць, то чаму б і не скарыстаць яе?”, – знайшліся што адказаць яму на тым баку стала. Сапраўды. Варыянт, што можна ўладкавацца на працу, а маці даглядаць не таму, што дзяржава за гэта плаціць, а хаця б за тое, што яна дала табе жыццё, – неяк не разглядаецца. Ды і цяжка ўявіць, як можна за 800 тысяч з хвосцікам і састарэламу чалавеку догляд забяспечыць, і самому харчавацца-апранацца, і пры гэтым п’яным быць штодня. Загадка.
Больш за ўсё абурае правапарушальнікаў той факт, што міліцыя іх затрымлівае, здаецца, нізашто, што п’яны ішоў па вуліцы. Ім дужа цяжка ўсвядоміць, што п’яным на вуліцы, у магазіне ці ля возера – не  месца. Міліцыя з гэтым змагаецца і грамадскасць таксама.
У асобную групу можна вылучыць і сямейных дэбашыраў. Дзіўна, але яны, як правіла, кволыя, хударлявыя, учарнелыя, відаць, ад гарэлкі, – ніякія такія. Уявіць, што ад такога “коніка” рэгулярна пакутуе сям’я – цяжка. Так жа, як цяжка зразумець іхніх жонак, якія  з той жа рэгулярнасцю выклікаюць міліцыю, але настойліва працягваюць жыць з тыранам. Сама – цярпі, калі хочацца. Але ж дзеці: навошта ім бачыць сямейныя скандалы?
Не магу не расказаць пра аднаго “кліента”, які сварыцца з жонкай з-за чаго, як вы думаеце? – з-за разыходжання ў рэлігійных поглядах. Сварыцца – аж да міліцыі. Вось так. Але, праўда, запал даказваць нешта бывае зноў жа  толькі пасля некалькіх чарак высакаградуснага напою.
Анатоль Мікалаевіч усім цярпліва тлумачыў, што пасля трох правапарушэнняў, здзейсненых у стане алкагольнага ап’янення ідзе накіраванне ў ЛПП. У многіх, як высветлілася, засталося толькі па адной спробе – і на “адпачынак”. Але складваецца ўражанне, што людзі не заўжды добра ўсведамляюць, што з ім будзе далей, жывуць, здаецца, па інерцыі, не аналізуючы, не думаючы пра вынікі. Атрымліваецца нейкая карыкатура жыцця, калі чалавек, адказваючы на такія важныя пытанні: колькі табе гадоў, дзе жыве маці, як плануеш жыць далей – задумваецца, блытаецца ў разважаннях і думках. Здаецца, у іх у кожнага сваё жыццё, індывідуальнае і непаўторнае. Але з боку бачна, што ўсе яны жывуць па адным сцэнары. Калі гарэлка засцілае вочы, то спачатку ты губляеш чалавечую годнасць, павагу да сябе, потым – працу, аўтарытэт у грамадстве. Даўжэй, як правіла, трымаецца сям’я, але і яна становіцца няважнай. Можна і не заўважыць, як застанешся адзін. Прынцып даміно. Дастаткова піхнуць  адну косць – разляціцца ўся сістэма, усё, што доўга і старанна будаваў.
Наталля ЧАРНІЧЭНКА.
Надрукавана ў №49 ад 25.06.2013 г.



2 комментария по теме “Принцип домино. Упал сам – потяни другого

  1. «…жыве за кошт дапамогі, якая выплачваецца па догляду за састарэлымі бацькамі»
    Как в Китае — не смотришь за старыми родителями — плати штраф, иди под арест. Милиция будет водить к ним в дом наводить порядок, если не желаешь добровольно заботиться. хватит нянчиться с этими алкашами. пора и власть употребить.

  2. Да «власть употребляют» к правонарушителям, и ещё как! Не считаясь ни с какими регалиями и чинами. Только жаль, что не в нашей стране. И правда, таких лояльных властей к распущенному «до основания» народу нет нигде.
    Вот как надо за пьянку в общественном месте:
    Актер Жерар Депардье приговорен к штрафу в четыре тысячи евро за управление транспортом в нетрезвом виде. Кроме того, передает РИА Новости, исправительный суд Парижа лишил Депардье права на вождение на шесть месяцев.
    http://www.rg.ru/2013/06/21/depardie-anons.html

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *