Обмен опытом: районная организация ОО «БелТИ» в гостях в Бешенковичах

Общество

“У будучыню разам”
Сёлета грамадскаму аб’яднанню “Беларускае таварыства інвалідаў” спаўняецца 25 гадоў. У  сувязі з гэтым па ініцыятыве Віцебскай абласной арганізацыі ГА “Беларускае таварыства інвалідаў” у вобласці праводзяцца  святочныя мерапрыемствы.
Тыдзень таму на такое мерапрыемства “У будучыню разам” у Бешанковіцкі Дом культуры запрасілі  і Шумілінскую раённую арганізацыю “Беларускага таварыства інвалідаў”. У сваім выступленні старшыня праўлення абласной арганізацыі “БелТІ” М. Я. Каралюн адзначыў, што Шумілінская раённая арганізацыя – адна з лепшых у вобласці. Таму іх запрасілі ў Бешанковічы падзяліцца вопытам работы. “Мы прыехалі не з пустымі рукамі – загадзя падрыхтавалі канцэрт на паўтары гадзіны, – кажа старшыня арганізацыі Л. М. Нагібава. – Аформілі і цікавую выставу “Умелыя рукі”. Трэба адзначыць, што члены нашай арганізацыі праявілі надзвычайную актыўнасць і фантазію ў афармленні выставы. Тут былі работы і па лазапляценню, і па вязанню, і нават карціны з гузікаў. Ды і жадаючых паехаць у Бешанковічы аказалася больш за 30 чалавек.”
Дарэчы, у святочным мерапрыемстве бралі ўдзел не толькі члены раённай арганізацыі “Беларускае таварыства інвалідаў “ з райцэнтра, але і з Лаўжанскай, Сіроцінскай, Светласельскай, Мікалаёўскай пярвічак. Шумілінцы вярнуліся з Бешанковіч з незабыўнымі ўражаннямі. Былі вельмі рады ўдзячным гледачам, якія на “ўра” сустрэлі і канцэрт шумілінскіх артыстаў,  і розыгрыш святочных сувеніраў.
Лідзія РУМЯНЦАВА.
Надрукавана ў №51 ад 02.07.2013 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *