Заготовка кормов в Шумилинском районе: КУСХП «Сиротинский»

Актуалии Сельское хозяйство

“А травы сёлета добрыя!”
Касьба траў у “Сіроцінскім” арганізавана нядрэнна, расказаў рэдакцыі газеты начальнік аддзела інтэнсіфікацыі вытворчасці райсельгасхарчу Р. Ф. Прасветаў. Па зялёнаму жніву гаспадарка на другім месцы ў раёне:  на 28 чэрвеня тут скошана  96 % да патрэбнага (сярэднераённы паказчык – 79,6 %), на адну ўмоўную галаву жывёлы нарыхтавана амаль 14 ц кармавых адзінак. Адзін з лепшых механізатараў “Сіроцінскаага” – А. А. Нікіценка (на здымку), ён працуе на КВК-800.
“А травы сёлета добрыя! – кажа Аляксей Аляксандравіч. – Вось на гэтым полі (гаворка вялася ва ўрочышчы Ласвіцкія – аўт.)  урадзіла канюшына. Такую траву ўбіраць ў ахвоту. За гэта дзякуй агранамічнай службе і ўсім, хто своечасова падкормліваў і даглядаў палеткі”.
А. А. Нікіценка на сваім КВК-800 падбірае і здрабняе зялёную масу.  Даведзеныя планам 140 тон робіць за дзень па 300-400. “Усе механізатары стараюцца, – кажа в. а. галоўнага агранома Алеся Антонава. – Касавіца – гэта той час, калі механізатар можа заробіць за дзень па 300 і больш тысяч рублёў.  Добра працуюць Аляксандр Раманятаў на падборцы і здрабненні зялёнай масы, з граблямі – Аляксандр Макулькін, з касой – Мікалай Прышчэпаў. Стараюцца хлопцы і на адвозцы зялёнай масы”.
Асобная гаворка пра тых, хто заняты на трамбоўцы сянажных траншэй. Падчас нашага прыезду траншэю закладвалі ля фермы Зямцы. Працаваў на трамбоўцы механізатар Максім Сініла. А на начную трамбоўку заступаў Васіль Лявонаў. “Трамбоўку вядзём кругласутачна,– тлумачыць А. Антонава. – Па тэхналогіі. У начную змену ля траншэі абавязкова дзяжураць спецыялісты. Перад гаспадаркай стаіць задача не проста нарыхтаваць сянаж, а нарыхтаваць высокаякасны корм, каб былі надоі і прывагі”.
Ларыса ЗАЙЦАВА.
Надрукавана ў №51 ад 02.07.2013 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *