В Шумилино прошла игра «КВН» молодёжных команд ТЦСОН и УП ЖКХ

Культура Молодёжь

Команда ТЦСОН

Вясёлыя і знаходлівыя
Сапраўдны падарунак да Дня моладзі зрабілі работнікі гарадскога Дома культуры: у гарадскім парку правялі гульню “Клуб вясёлых і знаходлівых”. Парадаваць гледачоў, якіх сабралася багата, вырашылі каманды з камунгасу і тэрытарыяльнага Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва.
Пазітыўную хвалю гульні задаў перш конкурс – “Візітка”. Дзяўчыны-прыгажуні з камунгасу бліскуча прарэкламавалі сваё прадпрыемства, а каманда Цэнтра паказала імправізаваны шлюбаразводны працэс. Годныя жарты, цікавыя знаходкі, лёгкасць падачы – усё гэта прысутнічала ў выступленнях каманд.

Команда УП ЖКХ

Цікава прайшоў і конкурс жартаў. Прывядзем чытачам некалькі жартаў, што прагучалі ад каманд:
купіла мужу “тройку” – трусы і два наскі;
б’е – значыць любіць. І п’яны электрык зноў палез у трансфарматарную будку;
кашалёк – домік для грошай. Як ні загляну, дык нікога няма дома.
Упрыгожаннем КВЗ стала хатняе заданне. Феерычныя танцы прапанавалі камунгасаўцы, падчас якіх танцоры разы чатыры пераапранулася. А Цэнтр прапанаваў невялічкія сцэнкі з рэальнага жыцця, аздобленыя гумарыстычнай падачай.
Каманды выдатна праявілі сябе на сцэне, гэта і адзначыла журы пасля завяршэння гульні. І ўсё ж лепшай журы назвала каманду з тэрытарыяльнага Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва. Усе ўдзельнікі мерапрыемства атрымалі прызы ад аддзела па справах моладзі райвыканкама.
І яшчэ. Пасля завяршэння мерапрыемства многія адзначалі, што КВЗ вярнуўся ў Шуміліна, выказалі надзею, што ён зноў, як калісьці, стане традыцыйным і любімым у гледачоў.
Аляксандр ШЭДЗЬКО
Надрукавана ў №52 ад 05.07.2013 г.



1 комментарий по теме “В Шумилино прошла игра «КВН» молодёжных команд ТЦСОН и УП ЖКХ

  1. Молодцы обе команды! Нужно чаще проводить подобные конкурсы среди трудящейся молодежи.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *