Многие школьники Шумилинского района проводят каникулы на рабочих местах

Общество

Школьники работают в ПМК-70 на строительстве нового дома в Шумилино

Канікулы з карысцю
Можна бясконца разважаць пра метады і вынікі працоўнага выхавання, прывіцця працоўных навыкаў, але калі падлетак,  не праяўляе ніякай зацікаўленасці да працы ні дома,  ні ў школе, то  вынікі выхавання зразумелыя. Калі ж дзеці імкнуцца працаваць, зарабляць свае ўласныя грошы, гэта яскравае сведчанне сталення,  фарміравання, як гэта не гучыць рытарычна, сапраўднага грамадзяніна.
Дзяржава робіць значны ўклад ў развіццё працоўнага выхавання вучняў, фарміраванне зацікаўленасці ў добрасумленнай працы са школьных гадоў. Праграма занятасці школьнікаў і вучнёўскай моладзі паспяхова дзейнічае ў нашым раёне ўжо шмат гадоў. Прадпрыемствам і арганізацыям, якія бяруць на працу падлеткаў,   кампенсуецца значная частка выдаткаў на гэтыя мэты: зарплата юнакоў, набыццё неабходных інструментаў і матэрыялаў і іншае.
Звычайна большасць школьнікаў працуюць у сваіх школах на добраўпарадкаванні прышкольных участкаў, вайсковых могілак, вёсак. Істотную падтрымку з бюджэту праз праграму другаснай занятасці атрымліваюць школы пры рамонце сваёй мэблі. Вучні таксама шыюць пасцельную бялізну, спецадзенне і іншае. Сёлета ў школах па гэтай праграме працавала 87 вучняў, было асвоена 113,3 мільёна рублёў. Школьнікі Шумілінскай СШ №1, Обальскай, Слабадской, Башнёўскай, Мішневіцкай сярэдніх школ дапамаглі сваім установам стаць больш прыгожымі да новага навучальнага года. Упершыню па гэтай праграме вучні дапамаглі абнавіць частку мэблі ў раённай гімназіі.
Скарысталі праграму занятасці вучнёўскай моладзі і некаторыя арганізацыі нашага раёна.  ААТ “Ляжні”, КУП БАН, УП ЖКГ, лясгас. Няхай работа, якую яны выконваюць, некваліфікаваная і заробкі не вельмі вялікія, але важна, што дзеці з малых гадоў ужо зведалі смак працы, трымалі заробленыя ўласнаручна грошы.
Дарэчы, некаторыя арганізацыі прыцягваюць падлеткаў да працы самастойна за ўласны кошт, як напрыклад ПМК-70. Гэта значыць, што іх кіраўнікі асэнсоўваюць значнасць працоўнага выхавання. Бо для кіраўніка і спецыялістаў прадпрыемства падлетак на працы – дадатковая адказнасць і клопаты. Так, не ўсе юнакі і дзяўчаты вытрымліваюць напружанасць працы на вытворчасці, разумеюць, што не саспелі да такога дарослага кроку. Але яны паспрабавалі, у іх было жаданне папрацаваць і яно застанецца, яны прыйдуць на наступны год. Тыя ж што засталіся, адчулі сваю значнасць, павысілі самаацэнку, пачалі фарміраваць сваю грамадзянскую пазіцыю.
Сяргей ПАЎЛАЎ.
Надрукавана ў №55 ад 16.07.2013 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *