«Не будь невидимкой на дороге»

Бяспека Общество

“Не будзь невідзімкай на дарозе”

З 27 сакавіка па 2 красавіка праводзіцца рэспубліканская прафілактычная акцыя “Не будзь невідзімкай на дарозе” па папярэджанні ДТЗ з удзелам пешаходаў.
Да акцыі далучыліся ўсе дзяржаўтаінспекцыі Віцебскай вобласці. Становішча на дарогах трывожнае: сёлета ў Беларусі адбылося 223 ДТЗ з удзелам пешаходаў, у якіх загінулі 48 чалавек, у вобласці зарэгістравана 9 дарожна-транспартных здарэнняў з удзелам пешаходаў (летась за аналагічны перыяд было 5).
У ходзе прафілактычнай акцыі супрацоўнікі ДАІ і прадстаўнікі ўсіх службаў РАУС вядуць тлумачальную работу з насельніцтвам і расказваюць пра меры бяспекі на пешаходных пераходах, выступаюць у працоўных калектывах і ўстановах адукацыі. Праводзіцца маніторынг стану дарог у раёне, а таксама рэйды па выяўленні парушэнняў правілаў дарожнага руху.
Віктар БУРЛАКОЎ,
старшы дзяржаўтаінспектар ДАІ РАУС.
Надрукавана ў №25 ад 30.03.2018 г.

Прыватныя аб’явы, надрукаваныя ў №25 ад 30.03.2018 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *