Вопросы реализации Декрета №18 были рассмотрены на заседании райисполкома

Общество Официально Семья

Шкадаваць трэба дзяцей, а не бацькоў

Кожнаму дзіцяці неабходна сям’я: мама, тата, якія любяць яго, клапоцяцца аб ім, забяспечваюць усе неабходныя ўмовы для выхавання, развіцця і бяспечнага жыцця. Так павінна быць у ідэале.

На самой жа справе ў нашым грамадстве не заўсёды атрымліваецца так. Нямала бацькоў цалкам забываюць на свае бацькоўскія абавязкі, п’юць, вядуць амаральны лад жыцця, дармаеднічаюць. Прыкладаў у раёне дастаткова. Наколькі эфектыўна ўзаемадзейнічаюць усе зацікаўленыя службы па рэалізацыі Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 18 «Аб дадатковых мерах па дзяржаўнай абароне дзяцей у неблаганадзеных сем’ях», як працуюць з бацькамі, ці ўдаецца ставіць іх на шлях выпраўлення і вяртаць ім малых, і ішла размова на адкрытым пасяджэнні райвыканкама 24 лістапада.

Як адзначыла ў дакладзе намеснік старшыні райвыканкама старшыня раённай камісіі па справах непаўналетніх райвыканкама Ірына Шалахава, за 10 месяцаў работа суб’ектаў прафілактыкі вялася з 11 сем’ямі, дзе выхоўваецца 26 дзетак. Пераважна дзяцей ад нядбайных бацькоў забіралі ў Обальскі дзіцячы прытулак.

Сем’і да моманту адабрання дзяцей прызнаюцца ў сацыяльна небяспечным становішчы, і зацікаўленыя структуры павін-ны на дадзеным этапе праводзіць самую актыўную і максімальна выніковую работу па ліквідацыі прычын і ўмоў, якія прывялі да гэтага. Факт таго, што сітуацыя дайшла да адабрання, сведчыць пра недастатковую работу суб’ектаў. На гэта ўказала і намеснік старшыні камісіі па справах непаўналетніх Віцебскага аблвыканкама Анастасія Пракоф’ева, якая брала ўдзел у пасяджэнні райвыканкама. Як і на тое, што не належным узроўні вядзецца работа па раннім выяўленні неблаганадзейнасці бацькоў. Алкаголікамі становяцца не за адзін дзень.

У рэалізацыі міжведамасных планаў абароны правоў і законных інтарэсаў дзяцей, прызнаных НГЗ, па аднаўленні сям’і, ліквідацыі прычын сямейнага недабрабыту і вяртанні дзяцей у біялагічную сям’ю задзейнічаны многія дзяржорганы і арганізацыі: камісія па справах непаўналетніх, аддзелы ўнутраных спраў, па адукацыі, служба занятасці, установы аховы здароўя і адукацыі, райаддзел па надзвычайных сітуацыях, ТЦСАН, раённая энергагазінспекцыя, сельскія выканаўчыя камітэты, група па разлікова-пашпартным абслугоўванні, РЦГЭ і інш. Дакладчык адзначыла высокую эфектыўнасць работы спецыялістаў энергагазінспекцыі і РАНС, да іншых ёсць пытанні.

Старшыня райвыканкама Сяргей Галынчык, які вёў пасяджэнне, выказаў заўвагу наконт нізкай эфектыўнасці работы суб’ектаў прафілактыкі, інакш чаму ў раёне назіраецца высокі працэнт паўтораў-рэмісій (83%). У сувязі з гэ-ым паўстае і пытанне прымаемых мер рэагавання на недастаковую работу зацікаўленых структур. Незадаволены кіраўнік раёна і тым, што не працуе ў райцэнтры Дом сямейнага тыпу з-за адсутнасці выхавальніка. Дзе работа з кадрамі аддзела па адукацыі?

Па абмярковўваемым пытанні са справаздачамі выступілі в. а. начальнік РАУС Вячаслаў Воранаў, начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Лары-са Жукава, намеснік галоўнага ўрача па медэкспертызе і рэабілітацыі Ала Кара-пузава. Ацэнку работы дала і намеснік пракурора Шумілінскага раёна Лізавета Асіпенка. Усе згодныя з тым, што міжведамаснае ўзаемадзеянне па абароне правоў і законных інтарэсаў дзяцей будзе эфектыўным і дасць станоўчыя вынікі толькі пры цесным кантакце ўсіх зацікаўленых структур, адказным выкананні імі сваіх абавязкаў.

Алена КАРПУШЭНКА.

ЛІЧБЫ І ФАКТЫ.

З пачатку года 19 дзяцей з 9 сем’яў былі знятыя з уліку маючых патрэбу ў дзяржаўнай абароне, у тым ліку 14 дзяцей з 6 сем’яў вернуты бацькам. Па Шумілінскім раёне працэнт вяртання дзяцей у біялагічныя сем’і склаў 74% (па Віцебскай воблас-ці – 53%).

На 1 лістапада 2023 г. суб’ектамі прафілактыкі праводзіцца работа па ліквідацыі прычын сямейнага недабрабыту з 2 сем’ямі (выхоўваецца 7 дзетак).

Рашэннем суда Шумілінскага раёна ў студзені 2023 года маці, раней пазбаўленая бацькоўскіх правоў, адноўлена ў іх у дачыненні да траіх непаўналетніх дзяцей. У сям’і захоўваецца стабільная сітуацыя.

У 2023 годзе 5 непаўналетніх з 3 сем’яў набылі статус дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў у сувязі з пазбаўленнем іх бацькоўскіх правоў.

Упраўленнем па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама ў 2023 годзе прыняты меры па працаўладкаванні 4 асоб, абавязаных кампенсаваць расходы на ўтрыманне дзяцей.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *